Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Дня беларускай навукі

Да Дня беларускай навукі

3 лютага 2024, 18:13 Навука 42
Да Дня беларускай навукі

26 студзеня ў НББ працавала маштабная выстава, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы.

Навукова-даследчыя інстытуты і цэнтры, якія працуюць у рамках Нацыянальнай акадэміі навук, прадставілі ў НББ свае найлепшыя распрацоўкі, вынікі дзейнасці і праекты ў розных галінах: у энергетыцы, у металургіі, оптыка-механічнай, хімічнай, біялагічнай прамысловасці, вытворчасці ўгнаенняў, у сферы аховы здароўя і вытворчасці медпрэпаратаў, у прыродаахоўнай сферы.

Таксама на выставе дэманстраваліся аграпрамысловыя і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.

Нацыянальная бібліятэка прадставіла свае інтэрнэт-рэсурсы, створаныя з мэтай захавання звестак аб гістарычна-культурнай спадчыне: анлайн энцыклапедыю “Беларусь у асобах і падзеях”, “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне рэспублікі Беларусь” і іншыя рэсурсы. Анлайн-энцыклапедыя захоўвае звесткі пра вядомых людзей Беларусі, помнікі гісторыі і культуры, археалогіі і горадабудаўніцтва, творчыя калектывы і гра-мадскія арганізацыі.

На выставе цікава было пазнаёміцца з маладымі навукоўцамі, якія прагнуць зрабіць свой асабісты ўнёсак у тэхнічны прагрэс і развіццё краіны. Яны дасведчаныя, мэтанакіраваныя і апантаныя сваімі даследаваннямі.

Прадстаўнікі ТАА “Пеленг” прадэманстравалі макет апарата для аэракасмічнай прамысловасці, які можа фатаграфаваць паверхню Землі, а здымкі, выкананыя з вышыні змогуць паслужыць для эфектыўнай працы сельскай гаспадаркі, горадабудаўніцтва, альбо абароны лясных масіваў ад пажараў.

Маладыя навукоўцы з Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў паведамілі пра стварэнне каталога прыродных крыніц з чыстай вадой  і прадэманстравалі яго. Каталог, які быў створаны эколагамі, захоўвае інфармацыю пра 1183 крыніцы ў розных рэгіёнах Беларусі, мапы і фотаздымкі.

Беларускі Гідраметцэнтр будзе адзначаць у 2024 годзе сваё 100-годдзе. Супрацоўнікі Гідраметцэнтра паведамілі пра сістэматычны збор інфармацыі аб надвор’і, які вядзецца штодня. А ўсяго ў свеце працуюць каля 12 000 метэастанцый, якія назіраюць за надвор’ем і рэгістрыюць кожныя тры гадзіны паказчыкі тэмпературы, хуткасці ветру і руху аблокаў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Далучайцеся да нас