Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў

Выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў

1 лютага 2024, 17:47 Мова 57
Выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў

23 студзеня каталіцкаму святару заходняга абраду, рэлігійнаму і культурна-асветнаму дзеячу, пачынальніку беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, пісьменніку, перакладчыку і публіцысту Францішку Будзьку (1884-1920) споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Францішак Будзька ў вёсцы Вознаўшчына Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Докшыцкі раён). Паходзіў з сялянскай сям’і беларусаў-католікаў: бацькі – Караль і Кацярына (з дому Падрэзаў) Будзькі. Скончыў Вілейскую павятовую навучальню, а потым вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі.

У 1901-1905 гадах Францішак Будзька вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу, дзе пачаў перакладаць на беларускую мову рэлігійныя кнігі. Працягваў вучобу за свой кошт у Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі (1906). Праз год, па прычыне цяжкага матэрыяльнага становішча, юнак ад вучобы адмовіўся.

Пасвечаны ў святары Францішак Будзька быў у 1907 годзе. Душпастырскую дзейнасць распачаў у студзені 1908 года на пасадзе вікарыя ў Полацкім касцёле. Потым паехаў у Пецярбург, дзе служыў вікарыем і вёў заняткі ў Сестржанцэвіцкай павятовай навучальні пра касцёле св. Станіслава. Пасля 1917 года вярнуўся на Бацькаўшчыну і працаваў у Полацкім дэканаце. На працягу сваёй культурна-асветнай і рэлігійнай дзейнасці паслядоўна і актыўна выступаў за ўвядзенне беларускай мовы ў рэлігійнае жыццё беларусаў-католікаў. Матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты “Bielarus” (Вільня, 1913-1915). Быў сябрам арганізацыйнага камітэта і ўдзельнікам Першага з’езда беларускага каталіцкага духавенства ў Менску вясной 1917 года. Адзін з пачынальнікаў беларускага каталіцкага выдавецкага руху.

З прыходам савецкай улады ў Беларусь Францішак Будзька пераследаваўся органамі бяспекі. Паводле беларускіх гістарычна-рэлігійных крыніц памёр святар 2 студзеня 1920 года ў мясцовасці Янатруда на Полаччыне. Магіла не захавалася.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5442
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас