Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У новы год з новым гадзіннікам

У новы год з новым гадзіннікам

17 студзеня 2024, 21:39 Культура 102
У новы год з новым гадзіннікам

Завод “Луч” выпусціў серыю гадзіннікаў, прысвечаную Міхалу Клеафасу Агінскаму

Новы год менскі гадзіннікавы завод “Луч” пачаў з новай лімітаванай серыі. Крыніцай натхнення для дызайнераў стаў кампазітар, аўтар знакамітага паланэза “Развітанне з Радзімай” Міхал Клеафас Агінскі. Усяго такіх гадзіннікаў выпусцілі 200 штук, піша “Анлайнер”.

 Унікальны нумар кожнага экзэмпляра выгравіраваны на задняй паверхні, але самае цікавае і каштоўнае – у іншых дэталях. На раменьчыку выціснуты фрагмент “Развітання з Радзімай”, а цыферблат выкананы на аснове кішэнных гадзіннікаў XVII стагоддзя з элементамі фамільнага гербу Агінскіх.

 На паверхні гадзінніка – з адваротнага боку – можна ўбачыць партрэт самога кампазітара.

Купіць гадзіннікі можна і ў інтэрнэце, і ў фірмовых крамах сеткі “Луч”. Кошт – 419 рублёў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас