Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Знаёмства з “Золатам беларускіх палёў”: будзе цікава і карысна ўсім!

Знаёмства з “Золатам беларускіх палёў”: будзе цікава і карысна ўсім!

28 снежня 2023, 19:58 Спорт 53
Знаёмства з “Золатам беларускіх палёў”: будзе цікава і карысна ўсім!

Сваю чарговую вандроўку па малой радзіме вучні 9 і 11 класаў 11-й лідскай школы здзейснілі падчас зімовых канікул. На гэты раз маршрут пралёг у вёску Ганчары Лідскага раёна. Калі хтосьці падумае, што юныя турысты паехалі знаёміцца з ганчарным рамяством, то крышку памыліцца, таму што ў Ганчарах, на жаль, пакуль не адрадзілі ганчарства. Але тое, што ўбачылі і ў чым паўдзельнічалі юнакі і дзяўчаты, было не менш цікавым, а наад-варот, пазнавальным і вельмі ўражлівым.

Летась на базе Ганчарскага дома культуры была адкрыта творчая майстэрня “Калі да лёну з паклонам – добра аддзячыць лён”. Менавіта творчую майстэрню і наведалі школьнікі.

Як расказала на пачатку экскурсіі вучням, гаспадыня майстэрні Ганна Мікалаеўна, у Ганчарскім доме культуры не выпадкова адрадзілі ўнікальную тэхніку ручной апрацоўкі лёну. На тэрыторыі сельсавета працуе ўчастак прадпрыемства “Карэлічы-лён”, таму лёс многіх мясцовых жыхароў звязаны з перапрацоўкай гэтай культуры, якую ў Беларусі яшчэ называюць “золатам беларускіх палёў”.

Творчая майстэрня ўяўляе сабой тры экспазіцыі. Знаёмячыся з першай экспазіцыяй юныя турысты даведаліся пра тое, што такое лён, для чаго яго выкарыстоўвалі нашы продкі, пра традыцыі, павер’і і старадаўнія абрады, звязаныя з гэтай надзвычай важнай для беларусаў раслінай.

А вось другая экспазіцыя не толькі пазнаёміла наведвальнікаў з усімі працэсамі ручной апрацоўкі лёну, а і непасрэдна дала магчымасць кожнаму жадаючаму паўдзельнічаць і папрацаваць нязвыклымі для нашага часу прыладамі працы, адчуць, наколькі гэты працэс быў марудны і цяжкі.

Трэцяя экспазіцыя расказала школьнікам пра сучасную перапрацоўку лёну на заводзе “Карэлічы-лён”.  Размова ішла менавіта аб тым, што і як рабілі з лёну раней і робяць ў нашыя дні на прадпрыемстве ў суседняй з Ганчарамі вёсцы Даржы.

Дзіўным для навучэнцаў стала і тое, што з дабаўленнем сем’я лёну можна прыгатаваць смачныя стравы: кісель, хлеб, вараную бульбу з сем’евай прыправай, у чым яны і пераканаліся падчас дэгустацыі. Стравы сапраўды прыйшліся ўсім даспадобы.

Знаёмства з “золатам беларускіх палёў” працягнулася ў творчых майстэрнях, дзе кожны юны турыст сваімі рукамі стварыў “ляльку-абярэг”, а затым гаспадыня майстэрні запрасіла гасцей на сапраўдныя беларускія танцы, дзе юнакі і дзяўчаты развучвалі рухі беларускага народнага танцу “На рэчаньцы”, а затым спрытна прывялі ўсё ў дзеяне.

Экскурсія нікога не пакінула абыякавым. Кожны наведвальнік змог не толькі атрымаць уяўленне аб такой расліне, як лён, але і дакрануцца да часцінкі беларускай культуры, даведацца шмат цікавага і карыснага падчас дэгустацыі кулінарных страў. А яшчэ вучні адчулі, якая добразычлівая і ўтульная атмасфера пануе ў Ганчарскім доме культуры. Усё гэта падказала нам, што людзі, якія працуюць тут, з вялікай любоўю і павагай адносяцца да гісторыі роднага краю, да людзей-працаўнікоў, да сваёй справы.

Наталля АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік, г. Ліда, школа № 11, 11-ы клас.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0026
З Ражством праваслаўных вернікаў!
Грамадства

З Ражством праваслаўных вернікаў!

7 студзеня 2020, 18:2224
Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым
Навіны

Прайшлі лекцыі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

20 верасня 2018, 09:0923
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ  ГРАФІКА
літаратура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВАЯ ГРАФІКА

29 студзеня 2026, 22:5021
Далучайцеся да нас