Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Бэтлеемскае святло міру сустракаюць у Беларусі

Бэтлеемскае святло міру сустракаюць у Беларусі

21 снежня 2023, 10:13 Грамадства 56
Бэтлеемскае святло міру сустракаюць у Беларусі

Як паведамляецца на сайце каталіцкіх скаўтаў у Беларусі catholic-scouts.by, некалькі тыдняў таму ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме дзяўчына Пілар запаліла Бэтлеемскі агонь.

Незвычайным фактам з’яўляецца тое, што за ўсю сваю гісторыю, якая налічвае ўжо больш за 35 гадоў, ніколі не здаралася, каб агонь не вырушыў у дарогу – нават у часы пандэміі і ўзброеных канфліктаў.

Традыцыйна аўстрыйская дэлегацыя спецыяльным авіярэйсам дастаўляе Бэтлеемскі агонь у Вену, адкуль ён, дзякуючы скаўтам, трапляе ў іншыя краіны свету. Святло, запаленае ў Бэтлееме, з рук у рукі перадаецца з горада ў горад, з краіны ў краіну. Змяняюцца людзі, якія яго перадаюць, змяняюцца аўтамабілі, якія перавозяць яго, змяняюцца мовы, на якіх размаўляюць асобы, а святло міру  ўсё тое ж.

Падарожжа Бэтлеемскага святла па Беларусі традыцыйна распачнецца з галоўнай святыні Гародні – катэдральнай базылікі святога Францішка Ксаверыя.

Агонь прыбыў у гарадзенскую базыліку 15 снежня. Пры гэта паведамляе Прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі.

Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перададзены біскупу Гарадзенскаму Аляксандру Кашкевічу.

Звяртаючыся да прысутных у велічнай катэдра-льнай святыні, іерарх адзначыў, што сёлета акцыя пера-дачы агню адбываецца пад дэвізам “Ствараць мір”.

Біскуп падкрэсліў, што “Пан Бог пасяляе мір у чалавечых сэрцах, таму ад кожнага з нас залежыць, ці дойдзе гэты дар усюды, куды павінен дайсці”.

 Усіх, хто будзе перадаваць агонь далей, біскуп Кашкевіч заахвоціў дзяліцца гэтым дарам, каб правесці святы Божага Нараджэння ў міры, а таксама несці надзею тым, хто адчувае яе недахоп.

– Будзем вестунамі міру найперш у нашых сем’ях і дамах, на месцах вучобы і працы. Будзем уносіць мір у нашы асяроддзі праз свае словы і ўчынкі, – заклікаў іерарх. – Няхай гэты агонь пагасіць усе канфлікты і ўсялякае напружанне, спрэчкі і непаразуменні, каб кожны чалавек на зямлі мог адчуваць бяспеку, любоў, павагу і разуменне.

Карыстаю-чыся нагодай, біскуп выказаў удзячнасць арганізатарам урачыстасці, тым, хто прынёс у Гародню Бэтлеемскі агонь як знак Езуса Хрыста, які прыходзіць да людзей у таямніцы свайго Нараджэння, і тым, хто панясе яго далей па Гарадзеншчыне і па ўсёй Беларусі.

Іерарх заклікаў несці разам з гэтым агнём пасланне міру, каб свет рабіўся месцам надзеі.

Потым усе ахвотныя маглі запаліць ад Бэтлеемскага агню знічы, каб занесці яго святло ў свае дамы і сем’і. Такім чынам, на працягу кожнага дня да Божага Нараджэння кожны можа ўзяць гэты сімвал з сабой, каб адзначаць святы ў духоўнай лучнасці з зямлёй Збаўцы.

Паводле: Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі / Фота: Grodnensis.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас