Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выходзяць беларускія календары на 2024 год

Выходзяць беларускія календары на 2024 год

29 лістапада 2023, 08:09 Выданні 368
Выходзяць беларускія календары на 2024 год

Набліжаецца апошні месяц 2023 года, а за ім і сам Новы 2024 год. Па добрай беларускай традыцыі надышла пара выхаду з друку самых розных календароў.

Мы знайшлі інфармацыю пра чатырнаццаць выданняў, але, магчыма, не ўсе заўважылі. Вялізны выбар календароў на наступны год, да якога застаецца нейкі там месяц з хвосцікам. І календары працягваюць выходзіць.

Пра адрыўны каляндар “Родны край” мы ўжо пісалі. Пісалі пра каляндар “Знакамітыя людзі Шчучыншчыны”. Сёння паведамляем яшчэ пра два.

Краязнаўчым выдавецтва “Рыфтур” падрыхтаваны адразу два насценныя кален-дары ў серыі “Планета Беларусь” – па гістарычных і прыродных мясцінах, як напісана на вокладках, для вашых падарожжаў.

На старонках першага календара прадстаўлены галоўныя архітэктурныя цікавосткі краіны – гарадзішчы, замкі, цэрквы і касцёлы, паказаныя з вышыні птушынага палёту. Другі каляндар паказвае найбольш дзікія куткі Беларусі, прыроду нацыянальных паркаў, заказнікаў і запаведнікаў з выявамі характэрных для гэтых тэрыторый птушак ці звяроў. Усе здымкі выкананы прафесійным фотамастаком Сяргеем Плыткевічам, які кіруе выдавецтвам.

Набыць календары за 22,41 руб. можна ў каталогу “Планета Беларусь”.

Краязнаўцы Дзятлаўшчыны падрыхтавалі і выпусцілі прыгожы насценны каляндар на 2024 год “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны” Сваімі землякамі дзятлаўчане могуць ганарыцца. Іх даволі шмат. На календары “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны” адлюстраваны 22 знакамітыя асобы Дзятлаўшчыны XV-XXI стагоддзяў. Сярод якіх – Канстанцін Астрожскі, Казімір Леў Сапега, Альбрыхт Радзівіл, Ігнат Дамейка, Лукаш Дзекуць-Малей, Ігнат Дварчанін, Міхась Петрыкевіч і іншыя. Каляндар “Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны” адрасаваны перш за ўсё тым, хто цікавіцца гісторыяй сваёй маленькай радзімы, а таксама нашай агульнай гісторыяй і яе знакамітымі асобамі.

Добра было б, каб падобныя календары пад-рыхтавалі і выпусцілі краязнаўцы з іншых рэгіёнаў.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Далучайцеся да нас