Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўзнагародзілі ў Менску

Пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўзнагародзілі ў Менску

24 лістапада 2023, 22:19 Культура 114
Пераможцаў Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўзнагародзілі ў Менску

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VII Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” прайшла на сцэне Купалаўскага тэатра 18 лістапада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 – Вельмі важна, што тэатральная грамадскасць мае магчымасць убачыць лепшыя працы нашых рэгіянальных тэатраў. Зараз на найбліжэйшыя два гады мы будзем мець новыя творчыя арыенціры, – сказаў першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада.

 Пераможцам у намінацыі “Спектакль для дзяцей і юнацтва” стала опера Вялікага тэатра Беларусі “Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)”, у намінацыі “Лепшы спектакль тэатра лялек” – “Запіскі юнага лекара” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. У намінацыі “Лепшы спектакль у жанры аперэты, музычная камедыя, мюзікл” перамогу атрымала рок-опера “Граф Монтэ-Крыста” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у намінацыях “Лепшы оперны спектакль” і “Лепшы балетны спектакль” пераможцамі сталі пастаноўкі “Дзікае паляванне караля Стаха” і “Дон Кіхот” Вялікага тэатра Беларусі. У намінацыі “Лепшы спектакль тэатра драмы для вялікай сцэны” перамогу атрымаў спектакль “Ідыёт” Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.

 Мастак Беларускага тэатра “Лялька” Дзмітрый Гаралевіч уганараваны за стварэнне сцэнаграфіі, лялек і касцюмаў у спектаклі “Чарамара”. Спектакль “Чарамара” паставіў у 2022 годзе Міхаіл Клімчук паводле казкі эстонскай пісьменніцы Айно Первік. Гэта “гісторыя шчасця” на дзве дзеі, якая вучыць гледачоў уменню жыць у гармоніі з прыродай і сумленнем.

 Адмысловую прэмію за ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі атрымаў мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Адам Мурзіч.

 Падчас цырымоніі ўзнагароджання таксама былі паказаны ўрыўкі са спектакляў – удзельнікаў прэміі. VII Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” прайшоў з 25 кастрычніка па 18 лістапада ў Менску. Падчас конкурсу ў сталіцы паказалі 32 пастаноўкі з 20 тэатраў Менска, Берасця, Гомеля, Гародні, Маладзечна, Слоніма, Віцебска і Магілёва.

БЕЛТА.

Фота Таццяны Матусевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Далучайцеся да нас