Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Лістапад” – 2023

“Лістапад” – 2023

24 лістапада 2023, 22:14 Культура 79
“Лістапад” – 2023

17 лістапада ў Доме кіно стартаваў XXIX Менскі міжнародны кінафестываль (ММКФ) “Лістапад”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кінафестываль стартуе адначасова ва ўсіх гарадах-удзельніках. Адкрые яго фільм “Кіношнікі”.

– Мы выставілі ў конкурс наш дэбютны фільм “Кіношнікі”. Усіх запрашаю. Сёння амаль 90 экранаў у Беларусі пакажуць гэтую прэм’еру. Мы гэтым вельмі ганарымся, – адзначыў генеральны дырэктар “Беларусьфільма” Юрый Аляксей.

Паводле яго слоў, самай відовішчнай намінацыяй абяцае быць “Ігравое кіно”. “А цікавай намінацыяй для кожнага будзе свая. Мне вельмі падабаецца дакументалістыка, напрыклад”, – дадаў Юрый Аляксей.

У склад журы XXIX Менскага міжнароднага кінафестывалю ўвайшлі вядомыя дзеячы і вядучыя эксперты ў галіне кіно міжнароднага класа. Старшынём журы стаў Ігар Угольнікаў – савецкі і расійскі акцёр, кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар, тэлевядовец.

Таксама ў дні форуму пройдуць майстар-класы і творчыя сустрэчы з вядомымі прадзюсарамі, рэжы-сёрамі і акцёрамі.

У рамках пазаконкурснай праграмы пройдуць дні казахстанскага, расійскага, пакістанскага і сірыйскага кіно. У Акадэміі мастацтваў адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй, у час якога будзе арганізаваны паказ кароткаметражных студэнцкіх фільмаў.

У аматараў савецкага кіно будзе магчымасць убачыць любімыя фільмы на экранах кінатэатраў. У рамках кінафестывалю “Лістапад” будуць паказаны карціны: “Я крочу па Маскве”, “Шчыра запрашаем, ці Пабочным асобам уваход забаронены”, “Міміно”, “Сцеражыся аўтамабіля”, “Кін-дза-дза”.

БЕЛТА.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас