Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Як юныя лідзяне наведалі нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм” і не толькі….

Як юныя лідзяне наведалі нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм” і не толькі….

15 лістапада 2023, 07:36 Спорт 73
Як юныя лідзяне наведалі нацыянальную кінастудыю “Беларусьфільм” і не толькі….

Восеньскія канікулы для школьнікаў – час адпачынку і новых уражанняў. Навучэнцы 9-11 класаў Сярэдняй школы №11 г. Ліды не сталі выключэннем і здзейснілі пазнавальную экскурсію ў сталіцу нашай радзімы горад Менск.

Школьнікі наведалі памятныя і знакавыя месцы, прыадчыніўшы для сябе малавядомыя старонкі нашай гісторыі. У маршрут экскурсіі ўвайшлі такія аб’екты, як мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, Нацыянальны мемарыяльны комплекс Храм-помнік у гонар Усіх Святых, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Наведванне кожнага аб’екта выклікала ў юнакоў і дзяўчат самыя розныя, але незабыўныя адчуванні.

Безумоўна, пачуцці страху і жаху выклікалі падзеі, звязаныя з лагерам смерці “Трасцянец”, дзе загінула больш за 206 тысяч мірных жыхароў. Па колькасці ахвяр, як даведаліся школьнікі, гэты лагер займае чацвёртае месца пасля сумна вядомых Асвенцыма, Майданека і Трэблінкі. Тут знішчаліся мірныя жыхары, ваеннапалонныя, а таксама яўрэі з іншых краін. Падчас знаёмства з мемарыяльным комплексам асаблівую ўвагу юныя турысты звярталі на лічбы ахвяр мірнага насельніцтва нашай краіны, помнікі і, вядома, на велічны манумент “Вароты памяці”, які ўвасабляе і перадае кожнаму, хто падыходзіць да іх блізка, увесь жах і боль трагедыі.

Наведваючы Храм-помнік ў гонар Усіх Святых горада Менска навучэнцы атрымалі зарад бадзёрасці і натхнення ад велічы і значнасці храма ў жыцці праваслаўных вернікаў. Гісторыя яго пабудовы, унутранае ўбранне, знешняя прыгажосць, сімволіка ў кожнай дэталі і прадмеце – усё ўразіла юных лідзян.

Асаблівым аб’ектам наведвання для кожнага навучэнца стала нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, якая дазволіла кожнаму дакрануцца да стогадовай гісторыі беларускага кінематографа. Юныя аматары кіно наведалі музейны пакой, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця беларускага кінамастацтва, ўбачылі на свае вочы вялізныя павільёны, дзе праходзяць здымкі мастацкіх фільмаў і творчых праектаў, касцюмерныя, склады з вялікай колькасцю рэквізіту і адзення, некаторыя прадметы нават было дазволена патрымаць у руках, а адзенне і капялюшы прымерыць. Унікальным выпадкам для лідзян стала магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць з генеральным дырэктарам кінастудыі Юрыем Мар’янавічам Аляксеем.

Яшчэ адным яскравым момантам падарожжа па сталіцы стала знаёмства з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, гісторыя якой налічвае ўжо больш за сто гадоў. Убачыўшы на свае вочы “алмаз ведаў”, навучэнцы ацанілі значнасць і сапраўднае прызначэнне візітнай карткі нашай дзяржавы, бо ў яе будынку сабраны і захоўваецца вялізны інфармацыйны рэсурс, арыентаваны на шырокія масы чытачоў.

 Экскурсія ў Менск пакінула ў душы кожнага юнага турыста самыя станоўчыя эмоцыі, выклікала пачуцці гонару за нашу мірную і стваральную дзяржаву на карысць кожнага беларуса.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 11 класса,

сярэдняй школы № 11 г. Ліды.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас