Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ты мне вясною прыснілася…

Ты мне вясною прыснілася…

15 лістапада 2023, 07:41 Культура 144
Ты мне вясною прыснілася…

Творчы вечар, прысвечаны 60-годдзю беларускай мастачкі Аксаны Аракчэевай прайшоў у Менску. Імпрэза прайшла пад назвай “Ты мне вясною прыснілася… “, на якую натхніла знакамітая аднайменная песня “Песняроў”. На творчую сустрэчу з вядомай мастачкай прыйшлі яе сябры, аматары яе творчасці і многія з тых творцаў, каму пашчасціла з ёй супрацоўнічаць. І не толькі мастакі, але і пісьменнікі – Аксана  аформіла каля 70 кніг, апроч таго, нядаўна выдала некалькі ўласна аформленых гісторый пра свайго сабачку Фанечку.

Фактычна вечарына стала справаздачай яе творчага шляху, гісторыяй яе жыцця ў мастацкай творчасці – яе выставы ў Беларусі, у Чэхіі, у Славакіі. Прытым што ў Чэхіі выставы Аксаны праводзіліся шмат разоў – некалькі разоў у Празе, і яшчэ больш на “Мараве”, у паўднёвай Чэхіі. Гэта горад Тршэбіч, занесены ў спіс ЮНЕСКА. Спачатку былі выставы ў  галерэі старадаўняга замка, а зараз кожны верасень на пачатку навучальнага года ў Каталіцкай гімназіі Тршэбіча Аксана  робіць экспазіцыі ў іх галерэі Galerie Chodba, сёлета ўжо ў 4 раз!

На творчым вечары Аракчэевай былі прадстаўлены яе работы з цыклу “Менскія вокны”, партрэты вядомых дзеячаў Беларусі, вядучых салістаў беларускага ба-лета і кіраўніц Купа-лаўскага літаратурнага музея, шэраг іншых, а таксама замалёўкі, якія яна рабіла падчас падарожжаў: Гамбург, Славакія…

Падзялілася Аксана і планамі на бліжэйшую будучыню – яна збіраецца выдаць каталог сваіх работ, вынік супрацоўніцтва з пісьменнікамі – малюнкі да кніг, зробленымі ёй. Алена Масла ўжо пагадзілася выступіць рэдактарам будучай кнігі. А я яшчэ прыступіла да афармлення вершаванага беларускага буквара.

Шмат добрых слоў прагучала ад гасцей-сяброў мастачкі. Высокую ацэнку яе творчасці надала пісьменніца і вядомы журналіст Тамара Бунта, за плённае супрацоўніцтва падзякавала дырэктар кнігарні “Акадэмічная кніга” Вольга Глухоўская. А наша знакамітая пісьменніца-казачніца Алена Масла трапна і ў мастацкай манеры падмеціла, што у Аксаны ўдала атрымлівацца злавіць імгненне, трымаць яго на кончыку пэндзля і пераносіць гэтае імгненне на свае карціны. Віншавалі і сказалі шмат добрых слоў і яе сяброўкі-мастакі.

А на канцы творчага вечара ўсіх гасцей чакаў торт, эксклюзіўна аформлены самой гаспадыняй вечарыны на вачах прысутных. Пажадаем нашай славутай мастачцы Аксане Аракчэевай натхнення і новых яркіх работ і перамог.

Алег Грушэцкі.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
20-я Музычная майстэрня сабрала ў Івянцы каля дзвюх соцень удзельнікаў
Грамадства

20-я Музычная майстэрня сабрала ў Івянцы каля дзвюх соцень удзельнікаў

31 ліпеня 2024, 06:1320
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе
літаратура

Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе

6 снежня 2024, 07:3220
Мудрасць народную,  продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці
Культура

Мудрасць народную, продкамі дадзеную, павінны спазнаваць дзеці

22 сакавіка 2021, 23:4718
Наш знакаміты і невядомы зямляк
Грамадства

Наш знакаміты і невядомы зямляк

17 студзеня 2024, 22:0218
Далучайцеся да нас