Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ХХХVII-я “Каласавіны”

ХХХVII-я “Каласавіны”

8 лістапада 2023, 19:47 Грамадства, літаратура 125
ХХХVII-я “Каласавіны”

Літаратурная спадчына беларускага класіка аб’ядноўвае даследчыкаў і чытачоў

3 лістапада ў дзень народзінаў Я. Коласа адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Народнаму песняру ў Менску, у якім прынялі ўдзел член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякевіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа – Ірына Уладзіміраўна Мацяс, родныя Якуба Коласа.

ХХХVII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны” была прысвечана 100-годдзю паэмы “Новая зямля”. У ёй прынялі ўдзел даследчыкі творчасці, педагагічнай і навуковай дзейнасці Я. Коласа з Беларусі і Расіі.

Дырэктар музея Ірына Уладзіміраўна Мацяс узгадала пра мерапрыемствы, якія былі прысвечаны 140-годдю з дня нараджэння Я. Коласа, факсімільнае выданне “Новай зямлі”, шматлікія выставы і прэзентацыі.

Лідзія Слюсарэнка, вучоны сакратар Дзяржаўнага музея-запаведніка імя М. Шолахава, прасачыла агульныя рысы  і пралелі ў творчасці Міхаіла Шолахава і Якуба Коласа, якія ўздымалі тэму адносінаў чалавека да зямлі.

Жанна Верыч з Пінкавічаў прадставіла ўспаміны першых вучняў Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. У Пінкавічах захоўваецца адно з брэндавых святаў -“Жывыя старонкі “Новай зямлі”.

Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, паэтэса Алена Аляксандраўна Ігнацюк аналізавала педагагічную дзейнасць Якуба Коласа.

Загадчык Віцебскага абласнога філіяла “Мастацкі музей” Аляксандр Базылёнак расказаў пра адзін з першых партрэтаў Якуба Коласа пэндзля віцебскага мастака Адама Бразэра, і перадаў копію партрэта ў дар музею ў Менску.

Пра ілюстратараў 20-ці розных выданняў паэмы “Новая зямля”, мастакоў і кніжных графікаў – Ул. Сулкоўскага, Р. Клікушына  і іншых расказала загадчык навукова-асветніцкага аддзела музея Вольга Наважылава.

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч падзялілася ўспамінамі пра польскага перакладчыка паэмы “Новая зямля” Чэслава Сенюха.

Рэлігійныя і духоўныя аспекты творчасці і рысы асобы Якуба Коласа абмяркоўвалі магістр педагагічных навук Валерыя Віктараўна Філіпенка і катэхізатар храма св. Сафіі Слуцкай Юлія Аляксандраўна Чырва.

Даследчык гісторыі літаратуры Сяргей Шапран закрануў гумарыстычныя старонкі з жыцця любімага беларускага класіка.

Васіліна Валер’еўна Міцкевіч падвяла вынікі канферэнцыі, адзначаючы вялікую цікавасць да літаратурнай спадчыны Народнага песняра і глыбіню яго таленту.

Для гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі выступіў народны літаратурны тэатр “Жывое слова” БДПУ імя Танка.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас