Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“МАТЧЫНА КАЛЫХАНКА”

“МАТЧЫНА КАЛЫХАНКА”

19 кастрычніка 2023, 06:06 Грамадства, Культура 68
“МАТЧЫНА  КАЛЫХАНКА”

Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць любоў да Радзімы.

У філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча” працуе дзіцячы краязнаўчы клуб “Калаўрот”. На пасяджэннях шмат часу ўдзяляецца знаёмству дзяцей з родным краем, гісторыяй і традыцыямі беларускага народа. Так, 12 кастрычніка ў рамках работы клуба ладзілася этнаграфічная гасцёўня “Матчына калыханка”.

Яе ўдзельнікі даведаліся, што перш чым палажыць дзіця ў калыску, нашы продкі клалі туды розныя падарункі, хлеб, грошы, разумныя парады, напісаныя на паперках. Дзякуючы калыханкам маці магла растлумачыць дзецям, дзе праўда, а дзе хлусня. А ці так проста паспець зрабіць усё матулям, калі раней не было сучасных пральных машын, хуткаваркі і крамы з ежай і прысмакамі? А яшчэ былі цяжкая праца на полі і догляд за хатняй жывёлай. Вось усё гэта дзеці і спрабавалі зрабіць пад час мерапрыемства. Гучалі калыханкі з пажаданнямі, праводзіліся гульні: “Апрані ляльку”, “Гаспадар”, дзе трэба было напячы аладак, зварыць кашу, сабраць кукурузу і папрасаваць бялізну старадаўнім прасам. Усё гэта дало добрую магчымасць дзецям лепей спазнаць жыццё сваіх продкаў, далучыць іх да народнай мудрасці.

Дар’я Марцінкевіч,

загадчык аддзела

бібліятэчнага маркетынгу.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3991
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас