Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА “ДОБРЫЯ КНІГІ”

ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА “ДОБРЫЯ КНІГІ”

12 кастрычніка 2023, 06:31 літаратура 79
ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА “ДОБРЫЯ КНІГІ”

6 кастрычніка ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзезь” ў канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай, аўтарам і выканаўцам песень Таццянай Дашкевіч пад назвай “Добрыя кнігі”.

Таццяна Дашкевіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтар 25 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэат прэміі “Залаты грамафон”.

На творчую сустрэчу былі запрошаны супрацоўнікі бібліятэк Лідскага раёна, навучэнцы ДУА “Лідскі каледж ГрДУ імя Янкі Купалы”, жыхары горада.

Таццяна Мікалаеўна ў пачатку сустрэчы коратка распавяла сваю біяграфію, пра гады жыцця ў Маскве, затым пра вяртанне ў родную Беларусь, пра свайго мужа Мікалая Шыпілава і яго творчасць, пра прычыну вяртання – будаўніцтва Свята-Мікольскай царквы ў вёсцы Валяр’янава Менскага раёна (ініцыятар і куратар будаўніцтва), дзе яна пражывае на дадзены момант.

Таццяна Дашкевіч вядомая як аўтар песень, выкананых пад гітару. Яна – аўтар дыск-альбомаў: “Адвядзі мяне ў храм”, “Вясковы анёл” (выпушчаны Беларускай Праваслаўнай Царквой), “Мама”, “Дзве рыбкі”, “Ліст любімаму”, “Проста люблю” і інш.). Таццяна Мікалаеўна парадавала прысутных выкананнем сваіх песень. Яна ладзіла кароткі агляд уласных кніг, спыніўшы ўвагу на новых выданнях, якія пабачылі нядаўна свет: “Облака для Милы”, “Куда бежит собака Мелли”, “Приключения семейного кота Гусарика”. Асаблівую ўвагу Таццяна Мікалаеўна надала кнізе “Письмо, летящее сквозь годы”. Гэта вынік яе шматгадовай працы над праектам “Дзеці на вайне” (яна збірае і выдае гісторыі людзей, чыё дзяцінства выпала на гады Вялікай Айчыннай вайны). Таццяна Мікалаеўна папрасіла прысутных, калі хтосьці можа падзяліцца ўспамінамі сваіх родных або ведае людзей, якія могуць расказаць пра дзяцей вайны, абавязкова звязвацца з ёй і ўнесці ўклад у літаратурную творчасць, як памяць для будучых пакаленняў.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ахвочыя змаглі набыць кнігі Т. Дашкевіч, а таксама атрымаць аўтограф аўтара. Бібліятэкары філіялаў не засталіся ў баку і падпісалі кнігі з фондаў сваіх бібліятэк.

У фондзе Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы маецца ў наяўнасці першая кніга пісьменніцы “У зеркала”. Таццяна Мікалаеўна была прыемна здзіўлена кнізе, бо сама адзначыла, што такі асобнік ужо рэдкасць.

Дар’я Марцінкевіч,

Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас