Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі

Да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі

4 кастрычніка 2023, 09:57 Грамадства, Культура 123
Да 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі

15 верасня 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў аварот канверт з арыгінальнай маркай “200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі”.

Намінал маркі “А” адпавядае тарыфу на перасыланне простага ліста масай да 20 г улучна ў межах Рэспублікі Беларусь.

Марка. Кнігі, аўтограф; надмагільны камень, вежа Гедыміна і Вострая брама ў Вільні (з альбома Яна Альшэўскага, 1905 год).

Ілюстрацыя. 200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі – на бел. мове, партрэт, замак (з малюнка сярэдзіны ХІХ стагоддзя) і касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (з паштовай карткі пачатку ХХ стагоддзя), радавы герб “Сыракомля”).

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным гістарычна-культурным музеем-запаведнікам “Нясвіж”.

 Тыраж 25 тыс.

Дызайн канверта і спецштэмпеля Святланы Цырулік. Колер масцікі – чорны. У аснове спецштэмпеля – бюст Уладзіслава Сыракомлі, усталяваны на Алеі памяці ў Старым парку каля Нясвіжскага замка. Аўтары Леў і Сяргей Гумілеўскія.

Адмысловае памятнае гашэнне прайшло 29 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі №3 г. Нясвіжа.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0618
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Далучайцеся да нас