Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
1 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень настаўніка

1 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень настаўніка

4 кастрычніка 2023, 10:01 Грамадства, Навука 77
1 кастрычніка Беларусь адзначыла Дзень настаўніка

У вялікай зале Палаца культуры г. Ліды 29 верасня адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Словы падзякі педагогам Лідчыны ад сябе асабіста і ад імя старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка адрасавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш:

 – Ваша праца – вялікая місія. Быць настаўнікам – значыць, усё жыццё працаваць над развіццём самога сябе, умець трансляваць свае веды, свае каштоўнасці тым, хто знаходзіцца побач, а менавіта – дзецям. Вы, як будаўнікі, будуеце наш заўтрашні дзень, нашу будучыню. І мы, прадстаўнікі органаў улады, з вялікай надзеяй, увагай глядзім на вас. Жыццё развіваецца, і час ставіць перад школай глабальныя задачы. Удасканальваюцца змест адукацыі, навучальныя тэхналогіі. Але роля асобы педагога, яго прафесійнае майстэрства, стыль жыцця, годныя ўчынкі і велізарная любоў да дзяцей застаюцца галоўнай умовай паспяховасці адукацыйнага працэсу.

Са словамі віншаванняў да педагогаў Лідчыны звярнулася начальнік упраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама Вольга Тарасюк:

 – Мы па праве называем гэтае свята ўсенародным. Няма такога чалавека, які б з удзячнасцю не ўспамінаў свайго настаўніка. Праца настаўніка, сапраўды, самая важная на зямлі. Таму што мы не толькі перадаём веды, але і выхоўваем годных грамадзян. Як неаднаразова падкрэсліваў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, выхаваць патрыёта можа толь-кі патрыёт. Педагогі Лідчыны – высакакласныя спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы. У нашай галіне працу-юць больш за чатыры з паловай тысяч работнікаў, з іх 3659 педагогаў. І толькі ад зладжанай работы кожнага залежыць поспех і выніковасць усёй нашай сістэмы. Адукацыі Лідчыны ёсць чым ганарыцца. Увесь апошні тыдзень мы сачылі за навінамі з Менска, дзе праходзілі значныя падзеі. У фінале рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Беларусі-2023” у ліку сямі лепшых педагогаў у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” была і наш педагог – выхавальнік дзіцячага садка № 21 Настасся Харужая. Яшчэ адзін рэспубліканскі конкурс – “Педагагічны дэбют” – таксама не мог прайсці без удзелу лідзян. Педагог СШ №17 Настасся Ненартовіч заняла ў ім ганаровае 3 месца.

Сёння гучала шмат самых шчырых віншаванняў і слоў захаплення ў адрас лідскіх настаўнікаў, якія сэрцам выбралі гэты ганаровы і вельмі адказны шлях. Нізкі паклон ім і наша сардэчная падзяка за бясконцую мудрасць, велізарная цярпенне, абачлівае стаўленне да вучняў і найвялікшую адданасць сваёй справе.

Святочным падарункам педагогам Лідчыны стаў канцэрт пераможца шоў “Х-фактар” Андрэя Панісава і паўфіналісткі “Фактар.BY.60+” Таццяны Капачэль, а таксама групы “PROвокация”.

https://edu–lida.gov.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0323
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4020
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1417
Далучайцеся да нас