Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сольскай школе прысвоілі імя паэта Мар’яна Дуксы

Сольскай школе прысвоілі імя паэта Мар’яна Дуксы

20 верасня 2023, 08:01 Грамадства, літаратура 35
Сольскай школе прысвоілі імя паэта Мар’яна Дуксы

Сольскай сярэдняй школе Смаргонскага раёна прысвоена імя беларускага паэта Мар’яна Дуксы (1943-2019). Мар’ян Дукса з сям’ёй усё жыццё пражыў у Солах. Каля 20 гадоў ён адпрацаваў у школе настаўнікам. Стаў ганаровым грамадзянінам Смаргоні.

Нарадзіўся пісьменнік у 1943 годзе ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Менскай вобласці. Рана страціў бацьку. У 1958-1960 гадах займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі. Закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. З 1969 года працаваў настаўнікам у вясковай школе. На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступаў з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі “Спатканне” (1967), “Крокі” (1972), “Станцыя” (1974), “Прыгаршчы суніц” (1976), “Забытыя словы” (1979), “Зона супраціўлення” (1982), “Твая пара сяўбы” (1985), “Заснежаныя ягады” (1989), “Горн прымірэння” (1993). Аўтар кніг для дзяцей “Зялёны акварыум” (1980), “Світаюць сосны” (1987) і іншых.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас