Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Шольц назваў галоўныя прчыны эканамічных праблем Германіі

Навіны Германіі. Шольц назваў галоўныя прчыны эканамічных праблем Германіі

20 верасня 2023, 05:43 У свеце 12
Навіны Германіі. Шольц назваў галоўныя прчыны эканамічных праблем Германіі

Олаф Шольц, канцлер Германіі, заявіў, што праблемы ў эканоміцы ФРГ звязаны з ростам цэнаў на энергетычныя носьбіты і аслабленнем экспартных рынкаў. Аднак палітык не лічыць, што гэтыя складанасці можна вырашыць пры дапамозе крэдытаў. Пра гэта са спасылкай на газету Welt am Sonntag інфармуе ТАСС.

– Нельга не заўважаць, што рост [эканамічных паказчыкаў] у нас слабы. Галоўная прычына заключаецца ў тым, што некаторыя з нашых экспартных рынкаў становяцца слабей, першым чынам Кітай. Гэта ўплывае на нашу краіну, якая арыентуецца на экспарт. Адначасова з гэтым мы маем справу з высокай інфляцыяй і ростам цэнаў на энерганосьбіты, – сказаў канцлер, адзначыўшы, што гэта наступства ўплыву сітуацыі вакол Украіны.

– Таксама ўсё яшчэ адчуваецца парушэнне лан-цужкоў паставак у пандэмію, – падкрэсліў Шольц.

Адначасова з гэтым Шольц рэкамендаваў “не гаварыць пра адзін толькі крызіс”.

– У адваротным выпадку мы не ўбачым добрых момантаў, – сказаў канцлер ФРГ.

У іх ліку ён назваў будаўніцтва заводаў па вытворчасці акумулятараў, інвестыцыі ў развіццё электрамабіляў і вытворчасць паўправаднікоў.

Канцлеру ФРГ нагадалі пра нядаўні артыкул у газеце Economist, у якой Германію назвалі “хворым чалавекам у Еўропе”.

– Гэтая англасаксонская газета крытыкуе нас за нібы нямецкую апантанасць тым, каб не браць на сябе бясконцыя даўгі, – адказаў на гэта канцлер. – У тэксце, па сутнасці, нам рэкамендуюць браць дадатковыя пазыкі на суму ад €100 млрд да €200 млрд у год. Мой адказ – не. Бясконцыя пазыкі не вырашаюць нашых праблем, а ствараюць новыя.

Паводле СМІ.

Фота: Pixabay / носіць ілюстрацыйны характар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас