Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Беларускі кардыёхірург адпраўляецца ў падарожжа ў Руанду

Беларускі кардыёхірург адпраўляецца ў падарожжа ў Руанду

15 верасня 2023, 06:23 У свеце 23
Беларускі кардыёхірург адпраўляецца ў падарожжа ў Руанду

У Беластоку я сустрэлася з доктарам Віталём Дзядовічам, былым загадчыкам 2-га кардыёхірургічнага аддзялення РНПЦ дзіцячай хірургіі. З 2018 года Віталь Дзядовіч працуе ў камандзе амерыканскага прафесара Уільяма Новіка (Cardiac Novick Allians) і выязджае з яго інтэрнацыянальнай брыгадай у Ірак, Ліван, Індыю і іншыя краіны свету.

Віталь Дзядовіч нарадзіўся ў Менску ў рабочай сям’і. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ён працаваў санітарам у Дзіцячым хірургічным цэнтры. Па заканчэнні вучобы ён перайшоў на сталую працу  ў Дзіцячы хіругічны цэнтр у 1998 годзе, і  пасля 2014 года ён  ўзначаліў 2-ое кардыяхіругічнае аддзяленне Дзіцячага кардыёхірургічнага цэнтра. Набыўшы вялікі практычны досвед і веды, доктар Дзядовіч адчуў неабходнасць паслужыць паляпшэнню здароўя дзяцей у не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах свету.

Высокі, аскетычны, жыццярадасны, 48-гадовы доктар Дзядовіч захоўвае здаровы лад жыцця і прыхільнасць да спорту, ён займаецца трыятлонам і нядаўна заняў 3 месца на спаборніцтвах у Беластоку. Ён адданы сваёй прафесіі, якую вельмі любіць, і дзецям.

Жыхары Ірака і Лівана выказваюць сваю вялікую ўдзячнасць беларускаму кардыёхірургу і ўсёй інтэрнацыянальнай камандзе амерыканскага прафесара Уільяма Новіка. У шматдзетных сем’ях у гэтых краінах нараджаецца шмат дзяцей з парокамі сэрца, якія патрабуюць хірургічнай дапамогі, каб палепшыць стан  іх жыцця і здароўя.

Віталь Дзядовіч стала жыве са сваёй сям’ёй у Беластоку з 2022 года, ён мае двух сыноў, адзін з якіх таксама вырашыў прысвяціць сябе медыцыне.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1114
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3413
Далучайцеся да нас