Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ЛІДЗЕ – 700

ЛІДЗЕ – 700

7 верасня 2023, 20:38 Грамадства, Культура 14
ЛІДЗЕ – 700

З 1 па 8 верасня слаўны горад Ліда адзначае 700-годдзе. Можна гаварыць, што паселішча тут існавала з 11-га стагоддзя, што пацверджана археалагічнымі раскопкамі, але калі мы гаворым менавіта пра горад Ліда, то адлік ад 1323 года, калі Вялікі князь Гедымін загадаў будаваць Лідскі замак, з’яўляецца правамерным. Менавіта ад гэтага года Ліда пайшла цвёрдым поступам па дарогах гісторыі.

1 верасня распачаў святкаванне 700-годдзя Ліды Харчфэст. Па задумцы тут мусіла адбывацца масавая дэгустацыя лідскай прадукцыі і прадстаўленне прамысловасці горада. Па ўсім абшары каля Палаца культуры былі размешчаны павільёны лідскіх прадпрыемстваў, а на галоўнай сцэне выступленні артыстаў чаргаваліся з рэкламнымі ролікамі.

1 верасня Ліда вітала гасцей прыгожа і далікатна.

Самыя розныя інсталяцыі, мелодыі, забавы, дэгустацыі па ўсім абшары.

Вельмі папулярнай была пляцоўка Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Сфатаграфавацца з Гедымінам жадалі вельмі многія. Выяву Гедыміна мастак стварыў непасрэдна да свята.

Была чарга і каля павільёна прадпрыемства “Конус”, дзе кожны мог адбіць сабепамятны медаль.

Ёсць “Лідскі хлеб”, ёсць “Лідская мука”.

Канцэртную праграму на галоўнай сцэне распачалі Вячаслаў Статкевіч (кіраўнік ансамбля “Свята”, сам родам з Лідчыны) і Дар’я Жук (Палац культуры Ліды). Менавіта ў выкананні Вячаслава Статкевіча прагучала песня, дзе рэфрэнам ішоў радок: “Ёсць “Лідскі хлеб”, ёсць “Лідская мука”.

Вялі праграму Вольга Рыжыкава і Тео.

Сваё майстэрства і мастацтва да 700-годдзя горада дэманстравалі: Гражына Кучынская, Яна Гурская, Тарэза Міндзюліс, Вераніка Мікаловіч, гурты “Талісман”, “Акцэнт”, ансамбль “Лідчанка” і так да самай дыскатэкі і да позняга вечара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Дзятлаўчане і іх прозвішчы
Навука

Дзятлаўчане і іх прозвішчы

2 чэрвеня 2021, 00:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Далучайцеся да нас