Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Ліда адзначыла – 700-годдзе

Ліда адзначыла – 700-годдзе

7 верасня 2023, 20:51 Грамадства 12
Ліда адзначыла – 700-годдзе

Афіцыйнае адкрыццё святкавання 700-годдзя Ліды адбылося 2 верасня

Лідскі раён – прыклад развіцця раёнаў з насельніцтвам большым за 80 тыс. чалавек. Аб гэтым сказаў журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў у час святкавання юбілею горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“Тое, як сёння развіваецца Лідскі раён і Ліда, – гэта прыклад паспяховасці таго праекта, пра які гаворыць Прэзідэнт, калі мае на ўвазе развіццё раёнаў “80 плюс”. Трэба сказаць, што тут развіваецца прамысловасць добрымі тэмпамі, сельская гаспадарка на вельмі высокім узроўні. Наогул Ліда вельмі прыкметна не толькі ў Гродзенскім рэгіёне, але і на тэрыторыі ўсёй нашай рэспублікі”, – сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён дадаў: “Сваімі поспехамі вядомыя мясцовыя прамысловыя брэнды праслаўляюць Ліду па ўсім свеце, і яны даюць не толькі добры экспартны патэнцыял для нашай дзяржавы, але і ствараюць яе імідж. Акрамя таго, сацыяльная інфраструктура горада таксама можа быць прыкладам любому раённаму цэнтру”.

“І фестываль, які гэтымі днямі прымае Ліда – гэта проста фантастыка. Дзясяткі тысяч людзей сабраліся ў такім добраўпарадкаваным кутку, які можа змясціць усіх жадаючых і даставіць задавальненне не толькі жыхарам горада, але і шматлікім гасцям. Гэта ўсё сведчыць пра клопат улад горада аб насельніцтве. Важна стварыць камфортныя ўмовы, працоўныя месцы для жыхароў, а яшчэ і адпачынак, каб сем’і маглі адпачыць і прыемна правесці час”, – рэзюмаваў Максім Рыжанкоў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жыхароў Ліды і Лідскага раёна з 700-гадовым юбілеем горада, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара

“Гісторыя горада сваімі каранямі сыходзіць у глыб стагоддзяў. Вы атрымалі ў спадчыну багатыя традыцыі, духоўныя і матэрыяльныя каштоўнасці, сярод якіх знакаміты Лідскі замак, які даўно стаў візітнай карткай рэгіёна і штогод прываблівае тысячы турыстаў”, – гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Ліда – гэта скіраваны ў будучыню горад. “Будуецца жыллё, развіваецца сацыяльная сфера, абнаўляецца інфраструктура. Дзякуючы ўпартай стваральнай працы жыхароў раён знаходзіцца сярод лідараў у вобласці і рэспубліцы па многіх эканамічных паказчыках як у прамысловасці, так і ў сельскай гаспадарцы. Лідскія прадукты добра вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Самых добрых слоў заслугоўваюць вашы любоў да сваёй малой радзімы, павага да памяці продкаў, клопат аб захаванні непарыўнай сувязі часоў і пакаленняў. Перакананы, так будзе і надалей”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў жыхарам Ліды і Лідскага раёна моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця, новых дасягненняў і поспехаў на карысць Лідскага краю і любімай Беларусі.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў
Выданні

Дзіцячы часопіс "Матуліна сонейка" вярнуўся да чытачоў

25 студзеня 2023, 08:1719
Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку
Грамадства

Лагойск і Сілічы – найлепшыя ў СНД курорты для зімовага адпачынку

22 студзеня 2019, 09:4717
Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Гетман, які заўсёды перамагаў

26 кастрычніка 2021, 07:3517
Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш
Грамадства

Адбылася прэм’ера фільма пра Ларысу Геніюш

8 лістапада 2018, 13:1916
Далучайцеся да нас