Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Галоўны каравай-фэст краіны

Галоўны каравай-фэст краіны

24 жніўня 2023, 08:28 Культура 56
Галоўны каравай-фэст краіны

Водар духмянага хлеба, здобныя пачастункі, якія ўражаюць уяўленне, і атмасфера ўтульнага сямейнага свята. Самы смачны каравай-фэст разгарнуўся ў Свіслачы. Унікальны фэст, аналагаў якому няма не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце, узнік дзякуючы Прэзідэнту, паведамілі ў праграме Навіны “24 гадзіны” на СТВ.

Паспрабаваўшы ў Свіслачы духмяную пляцёнку, прыгатаваную па традыцыйным рэцэпце, кіраўнік дзяржавы быў уражаны і заўважыў, што яе смак нагадвае дзяцінства.

Цырымонія адкрыцця фэсту. Галоўны каравай свята да сцэны беларускі волат прыцягнуў на трактары – у гэтым увесь шлях ад збожжа да хлеба.

А потым усім пляцам зрабілі карту Беларусі з маленькіх бацькавых булачак. І ўсе разам падпявалі песні, якая ўжо стала сапраўдным гімнам каравай-фэсту.

 Спявачка Аліна Чыжык сама напісала музыку для кампазіцыі.

Увесь райцэнтр пагрузіўся ў яркае і вельмі смачнае свята. У цэнтры ўвагі знакамітая на ўсю краіну “Бацькава булка”, смак якой нагадаў  Прэзідэнту дзяцінства. Два гады назад падчас наведвання свіслацкай пякарні Аляксандру Лукашэнка прапанавалі паспытаць прадукцыю. І ён высока ацаніў менавіта гэтую румяную пляцёнку, якую пякуць па традыцыйным мясцовым рэцэпце. Тады яшчэ ніхто і падумаць не мог, што пасля выхаду рэпартажу ў эфір у гэтую пякарню пачнуць ехаць людзі, толькі ўжо не па пляцёнку “Арыгінальную”, а менавіта па “Бацькавую булку”. Так з народа і нарадзіліся спачатку назва, а потым і вельмі душэўны каравай-фэст.

Каравай-фэст у Свіслачы праходзіў усяго другі раз, але ён ужо стаў родным для мясцовых жыхароў. А тыя госці, якія прыязджалі летась, не змаглі не наведаць свята зноў. Бо гэта наша беларуская культура, зразумелая кожнаму з дзяцінства, нашы хлебаробы, іх праца на карысць Радзіме. І за адным сталом беларусаў працягвае аб’ядноўваць “Бацькава булка”.

Паводле СТБ.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3414
Далучайцеся да нас