Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Археалагічная экспазіцыя ў вежы Гедыміна

Археалагічная экспазіцыя ў вежы Гедыміна

24 жніўня 2023, 08:24 Культура 50
Археалагічная экспазіцыя ў вежы Гедыміна

18 жніўня на верхнім ярусе вежы Гедыміна Лідскага замка адкрылася археалагічная экспазіцыя. Тут прадстаўлены артэфакты, знойдзеныя пры раскопках замка. Вяла імпрэзу навуковы супрацоўнік лідскага музея Святлана Драздова.

У адкрыцці выставы самы чынны ўдзел узяў кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, які на працягу некалькіх гадоў вёў раскопкі Лідскага замка. Сп. Трусаву давялося адказаць на шмат пытанняў і вядоўцы, і прысутных на імпрэзе, у тым ліку пра стан, гісторыю і перспектывы беларускай археалогіі. Перад 2-й Сусветнай вайной беларуская археалогія была на высокім узроўні, а пасля вайны ў нас застаўся адзін археолаг. Археалагічную працу вялі тут толькі расейцы, і толькі ў 70-я гады да раскопак прыступілі археолагі беларускага этнічнага паходжання. Адзін з іх быў Міхась Ткачоў, маці якога вучыла Алега Трусава ў мсціслаўскай школе.

Выступалі кіраўнік замкавай адміністрацыі Ганна Некрашэвіч і намеснік дырэктра лідскага музея па навуцы Наталля Хацяновіч. Аздабляла імпрэзу віртуознай ігрой на скрыпцы Наталля Батаргіна, кіраўнік гурта “Скудрынка”.  Прысутнічалі аматары гісторыі, мясцовыя краязнаўцы, у т.л. Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік і інш. Выстава будзе працаваць некалькі месяцаў.

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Калi песня збiрае сяброў - 1
Культура

Калi песня збiрае сяброў - 1

16 ліпеня 2026, 12:1014
Далучайцеся да нас