Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Скарэктавалі закон “Аб мовах” у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі

Скарэктавалі закон “Аб мовах” у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі

2 жніўня 2023, 00:55 Мова 76
Скарэктавалі закон “Аб мовах” у сферы афармлення дакументаў, судаводства і мовы адукацыі

Скарэктаваны “Закон аб мовах” апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены ў законе датычаць афармлення дакументаў беларусаў, судаводства і мовы адукацыі.

Згодна з унесенымі зменамі, звычайны і біяметрычны пашпарты, ID, біяметрычны дыпламатычны і службовы пашпарты выдаюцца на беларускай, рускай і англійскай мовах (арт. 10). У ранейшай версіі закона замест апошняй былі пазначаныя “іншыя мовы”.

Судаводства і адміністрацыйныя працэсы (арт. 14, 15) можна весці на беларускай і (або) рускай мовах. Раней было размежаванне: на беларускай або рускай.

Права на атрыманне адукацыі (арт. 21) на беларускай і (або) рускай мовах зафіксавалі для сістэм навукова-арыентаванай адукацыі і дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі.

Змянілася назва артыкула: “Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове” на “Права на атрыманне адукацыі на дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь”.

Адгэтуль вучыцца на мовах нацыянальных меншасцяў нельга, дазваляецца толькі вывучэнне іх роднай мовы і літаратуры ў асобных групах і класах паводле рашэння мясцовых органаў улады, узгодненага з Міністэрствам адукацыі.

Знята патрабаванне для кіраўнікоў сістэмы адукацыі валодаць беларускай мовай. Цяпер гэты наказ дзейнічае толькі для педагагічных работнікаў (арт. 22).

У гэтым жа артыкуле зняты абзац, які рэгламентуе механізм выбару мовы навучання ў пэўнай установе адукацыі:“Асноўная мова навучання і выхавання (беларуская або руская) вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў)”.

Змены набываюць моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас