Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

Навіны Германіі. Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

2 жніўня 2023, 07:13 У свеце 31
Навіны Германіі. Германія разглядае магчымасць вярнуцца да атамнай энергетыкі

Восем нямецкіх атамных станцый могуць вярнуцца ў энергетычную сетку краіны. Гэты крок падтрымліваецца насельніцтвам і прынясе эканамічную выгаду. Аднак палітыкі супраць.

 

15 красавіка гэтага года Германія закрыла свае апошнія тры атамныя электрастанцыі. З тых часоў цэны на энерганосьбіты сталі вышэйшыя, чым да энергетычнага крызісу. Краіна стала нетаімпарцёрам электраэнергіі, пацярпела нямецкая прамысловасць. Цяпер многія заводы пераносяцца ў ЗША і іншыя краіны.

Як піша Bild.de, даследчыкі амерыканскай кансалтынгавай кампаніі Radiant Energy Group выву-чылі пытанне магчымасці перазапуску ядзерных рэактараў Германіі. У ходзе даследавання было праведзена апытанне членаў праўлення, супрацоўнікаў і экспер-таў энергетычных кампаній і былых аператараў атамных станцый.

Навукоўцы адзначаюць, што ўдзельнікі прадставілі падрабязную інфармацыю аб праблемах, звязаных з перазапускам згаданых атамных электрастанцый, пры ўмове, што яны застануцца ананімнымі.

Даследчыкі выявілі, што 67 % немцаў выступаюць за выкарыстанне ядзернай энергіі. Гэты крок спыніў бы спад прамысловай вытворчасці Германіі. Навукоўцы пішуць, што для гэтага няма непераадольных перашкод. Але патрэбныя “прагматызм” і “актыўнасць”.

У даследаванні адзначаецца, што вяртанне да атамнай энергетыкі падтрымліваецца грамадскасцю, яно эканамічна выгаднае і здзяйсняльнае. Да таго ж яно можа дапамагчы ў дасягненні мэтаў ЕС па абароне клімату.

 Паводле слоў аўтараў, калі б Германія адмяніла паэтапную адмову ад атамнай энергетыкі, эканоміка краіны магла б выйграць ад цэн на электраэнергію, якія былі б нават ніжэйшыя за амерыканскія.

Навукоўцы малююць змрочную карціну актуальнай эканамічнай сітуацыі: “У траўні 2023 года эканамічныя даныя паказваюць падзенне прамысловай вытворчасці з-за няўстойлівых цэнаў на энергію”. І прагназуюць: “Перазапуск васьмі нямецкіх АЭС забяспечыць больш за 85 тэрават-гадзін электраэнергіі ў год пры затратах на выпрацоўку 25 еўра”.

Як адзначае Bild.de, такая колькасць электраэнергіі складае 40 % прамысловых патрэб Германіі. Гэта адпавядае энергаспажыванню хімічнай, нафтахімічнай, машы-набудаўнічай і прыборабудаўнічай галін, якія ўносяць каля 250 мільярдаў еўра за год у валавы ўнутраны прадукт.

Такім чынам, ядзерная энергетыка магла б істотна аблегчыць жыццё Германіі як прамысловаму цэнтру, які ў цяперашні час знаходзіцца пад вялікім ціскам з-за высокіх цэнаў на энерганосьбіты.

Колькі часу можа спатрэбіцца на перазапуск выведзеных з эксплуатацыі АЭС? Аўтары даследавання адзначаюць, што ў лепшым выпадку спатрэбіцца дзевяць месяцаў, каб вярнуць у шыхт большасць станцый. Больш рэалістычна, што шэсць АЭС могуць быць зноў запушчаны на працягу дзевяцідванаццаці месяцаў, у той час як дзвюм іншым можа спатрэбіцца ад двух да трох гадоў, перш чым яны зноў змогуць пастаўляць электраэнергію.

Самая вялікая перашкода на гэтым шляху не тэхнічная, а палітычная. Неабходны перагляд Закона аб атамнай энергіі. Як адзначае Bild.de, федэральны міністр эканомікі і член партыі зялёных Роберт Хабек (Robert Habeck) прытрымліваецца адмовы ад атамнай энергетыкі, аддаючы перавагу ў цяперашні час большаму выкарыстанню вугальнай энергіі.

Аўтары адзначаюць, што акрамя гэтага вялікай праблемай для большасці АЭС з’яўляецца падрыхтоўка новага тэхнічнага персаналу для эксплуатацыі станцый. Акрамя таго, у двух выпадках на рамонт, рэканструкцыю і атрыманне новых дазволаў на эксплуатацыю спатрэбіцца некалькі гадоў.

Навукоўцы адзначаюць, што калі б планы былі рэалізаваныя, то выкіды CO2, якія выдзяляюцца пры вытворчасці электраэнергіі ў Германіі, маглі б скараціцца да 80 мільёнаў тон у год за кошт замены вугальных электрастанцый перазапушчанымі атамнымі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4920
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

15 лістапада 2025, 12:4220
Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні
Грамадства

Беларускія і польскія гісторыкі абмяркоўваюць складаныя пытанні

4 снежня 2018, 16:0918
Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”
Выданні

Названы лаўрэат “Мядовай літаратурнай прэміі- 2018”

13 снежня 2018, 10:5117
Далучайцеся да нас