Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Летні вечар з каларытам італьянскай музыкі

Летні вечар з каларытам італьянскай музыкі

25 ліпеня 2023, 20:37 Культура 52
Летні вечар з каларытам італьянскай музыкі

15 ліпеня ў межах акцыі “Сяброўства без межаў, Беларусь – Італія” у Менску на летняй пляцоўцы ля канцэртнай залы Верхні горад выступіў італьянскі артыст Рыкарда Фарэзі.

Яго выступленне ў Менску стала магчымым дзякуючы партнёрскім сувязям Беларускай акадэміі музыкі з італьянскімі артыстамі.

Дэпутат палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу  Ігар Завалей, звяртаючыся да гледачоў, адзначыў: 

– Дэвіз нашага канцэрта – “Сяброўства без межаў”. Дзякуючы такім візітам і мерапрыемствам мы спадзяёмся захаваць сувязі, якія дзесяцігоддзямі складваліся ў нас. Мы ўдзячныя італьянскаму народу за аздараўленне беларускіх дзяцей з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі рэгіёнаў.

 У канцэрце ўзяў удзел вядомы італьянскі кампазітар  і дырыжор Паола Карломе.

Рыкарда Фарэзі пазнаёміў слухачоў з лепшымі ўзорамі сучаснай італьянскай эстрады, передаючы каларыт мовы і душэўны настрой,  і аўдыторыя горача прымала яго выступ. Спявак выканаў папулярныя песні “Мамма Maria”, “Felicita” і іншыя, а таксама песню з рэпертуара “Песняроў” – “Белавежская пуш-ча”, якая вельмі ўсхвалявала слухачоў.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5446
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2616
Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі
Мова

Беларускае „Слова 2019 году“ — Каліноўскі

6 снежня 2019, 14:3216
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас