Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Таямніцы лідскіх археалагічных раскопак: што хавае зямля?

Таямніцы лідскіх археалагічных раскопак: што хавае зямля?

18 ліпеня 2023, 21:54 Навука 40
Таямніцы лідскіх археалагічных раскопак: што хавае зямля?

Некалькі дзён для жыхароў шматкватэрных дамоў каля сквера за Лідскай дзіцячай школай мастацтваў заставалася загадкай, навошта людзі з рыдлёўкамі і іншымі прыладамі акуратна здымаюць пласты грунту, літаральна рукамі вымаюць зямлю з ямаў, засыпаюць яе ў мяшкі і выносяць за межы невялікага катлавана. Прызнацца, у гэтым выпадку не на пустым месцы нараджаліся неверагодныя здагадкі, якія пагражалі перарасці ў мясцовыя небыліцы. І вось рэдакцыя “Лідскай газеты” прыпадняла заслону таямніцы.

Аказваецца, у нашым горадзе, пачынальна з 10 ліпеня, вядуцца самыя сапраўдныя археалагічныя раскопкі. І вынік ужо ёсць.

– Раскопкі праводзяцца на плошчы больш за 50 квадратных метраў. Іх мэта – прасачыць гарадскую забудову і выявіць артэфакты розных гістарычных перыядаў, у тым ліку і перыяду Вялікай Айчыннай вайны, – распавёў дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Групе энтузіястаў з ліку археолагаў і навуковых супрацоўнікаў Лідскага гістарычна-мастацкага музея ўжо ўдалося зафіксаваць досыць вялікі фрагмент будынка (хутчэй за ўсё, жылога дома). Гэта артэфакты XIX – пачатку XX стагоддзя.

bty

– Мы толькі пачалі працаваць, знялі два пласта зямлі і ўпэўнены, што цікавейшыя знаходкі ў нас наперадзе, – заўважыў Станіслаў Юрэцкі.

Не меней значная гэтая падзея і для мясцовых жыхароў. Па словах дырэктара Лідскага гістарычна-мастацкага музея Вольгі Лук’ян, у самім горадзе археалагічныя раскопкі ніколі не праводзіліся, хоць ідэя іх правесці паўстала даўно – яшчэ ў 80-х гадах ХХ стагоддзя.  Раскопкі вяліся толькі на тэрыторыі Лідскага замка. Але пачы-нальна з 2020 года пры падтрымцы старшыні райвыканкама Сяргея Ложачніка і па яго ініцыятыве ідэя пачала ажыццяўляцца.

bty

– У поле зроку было парадку пяці месцаў. Закладваліся папярэднія шурфы, але ў канчатковым выніку, пасля правядзення перамоў з мясцовымі краязнаўцамі, вывучэння архіўных дакументаў у нашым музеі, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, археалагічная інтуіцыя Станіслава Юрэцкага не падвяла. Усе прыйшлі да высновы, што праводзіць іх трэба менавіта ў гэтым месцы.

Для му-зея гэтая падзея – унікальная магчымасць развіваць новы кірунак навукова-даследчай дзейнасці, які распавядае пра гарадскі ўклад. Нажаль, у фондах музея практычна няма археалагічных знаходак за гэты гістарычны перыяд (за выключэннем тых, што прынеслі самі лідзяне). Па выніках раскопак будзе створана асобная выставачная прастора, дзе і будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты.

 

***

 

Нажаль, з-за шчыльнай жылой забудовы ў Лідзе засталося не так шмат месцаў, дзе можна праводзіць археалагічныя раскопкі. Таму каштоўная кожная магчымасць дакрануцца да сапраўднай гісторыі. На дадзеным пятачку ажыўленай гарадской вуліцы працы будуць працягвацца на працягу двух тыдняў. І мы абавязкова распавядзём, што ўдалося адшукаць навукоўцам-энтузіястам.

Вольга Капцэвіч.

https://lidanews.by/news/life/30083news.html.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
Далучайцеся да нас