Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Пры нявысветленых абставінах” памёр мастак Алесь Пушкін

“Пры нявысветленых абставінах” памёр мастак Алесь Пушкін

18 ліпеня 2023, 21:38 Грамадства, Культура 55
“Пры нявысветленых абставінах” памёр мастак Алесь Пушкін

У ноч з 10 на 11 ліпеня ноччу ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр Алесь Пушкін, – паведаміла ў фэйсбуку яго жонка Яніна.

Пушкін памёр у Бальніцы хуткай дапамогі.

У сакавіку мінулага года яго асудзілі на пяць гадоў калоніі па абвінавачванні ў “рэабілітацыі нацызму” і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Як “рэабілітацыю нацызму” інтэрпрэтавалі напісаны ім партрэт антысавецкага партызана. Прычым, на момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але спецыяльна вярнуўся ў Беларусь. Яго затрымалі праз пару дзён у Жылічах, дзе ён працаваў на рэстараўцыі палаца.

Алесь Пушкін нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў вёсцы Бобр Крупскага раёна. Прыкладна з шасці гадоў пачаў маляваць. У 1978 годзе паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка, затым паступіў на курс манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1984 годзе быў прызваны ў армію, служыў у Афганістане.

Алесь Пушкін браў актыўны ўдзел у руху нацыянальнага адраджэння. Ахвяраваў на алтар нацыянальнай ідэі ўвесь свой талент і ў выніку жыццё.

Пахавалі Алеся Пушкіна ў родным Бабры 13 ліпеня. Адпяванне адбылося ў мясцовым праваслаўным храме, адноўленым пасля пажару ў 2011 годзе.

Светлая памяць вялікаму мастаку і патрыёту!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас