Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
30 гадоў таму адбыўся Першы з’езд беларусаў свету

30 гадоў таму адбыўся Першы з’езд беларусаў свету

18 ліпеня 2023, 21:33 Грамадства 59
30 гадоў таму адбыўся Першы з’езд беларусаў свету

30 гадоў таму ў Менску 8-10 ліпеня 1993 года ў будынку тэатра оперы і балета адбыўся Першы з’езд беларусаў свету.

З’езд быў арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Прысутнічалі 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацый з Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. З іх – 486 дэлегатаў з замежжа: Англіі, Аргенціны, Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Германіі, ЗША, Канады, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Расіі, Украіны, Малдовы, Туркменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана, Эстоніі, Літвы, Латвіі. 510 дэлегатаў з Беларусі і 200 гасцей.

З’езд меў мэтай аб’яднанне беларусаў свету і арганізацыйнае афармленне сусветнай беларускай супольнасці як новай грамадскай структуры на карысць нацыянальнага адраджэння і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы. Ён прыняў Дэкларацыю аб прынцыпах дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, звароты да беларускага народа, замежных беларусаў да сваіх суайчыннікаў на Бацькаўшчыне, да парламента і ўрада Беларусі, да Вярхоўнага Савета Беларусі аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, заяву па вайсковым пытанні, рэзалюцыю аб падтрымцы дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына”, аб дзейнасці беларускай рэдакцыі радыё “Свабода”, пастанову аб Радзе прадпрымальнікаў беларускай дыяспары.

Далей з’езд працаваў як кангрэс ЗБС “Бацькаўшчына”, на якім выбраны новы кіраўнічы орган – Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацый Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзідэнт ЗБС Радзім Гарэцкі і старшыня Рады Ганна Сурмач. У адпаведнасці з праграмай з’езда праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадскасцю Беларусі, Купалле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркалабава на Быхаўшчыне, Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва з Беларусі і замежжа і г.д. Матэрыялы і дакументы Першага з’езда беларусаў свету выйшлі з друку асобнай кнігай.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас