Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Як стаць бакалаўрам у Германіі

Навіны Германіі. Як стаць бакалаўрам у Германіі

5 ліпеня 2023, 07:50 Навука, У свеце 21
Навіны Германіі. Як стаць бакалаўрам у Германіі

Дыпломы нямецкіх ВНУ, прызнаны ў большасці краін свету

Пакет паслуг Бакалаўр падыходзіць тым, хто ўжо скончыў мінімум 1 курс ВНУ ў сваёй краіне ці прайшоў падрыхтоўку ў каледжы да-ВНУ-скай падрыхтоўкі (Studienkolleg). Для паступлення на бакалаўрыят у Германіі неабходна валоданне нямецкай мовай (і наяўнасць сертыфіката пра здадзены моўны іспыт). Адсутнасць ці недастатковыя веды нямецкай мовы не з’яўляюцца перашкодай для атрымання ступені бакалаўра ў Германіі дзякуючы наяўным інтэнсіўным курсам нямецкай мовы.

Падрабязней:

 

Мова навучання

На большасці праграм навучанне на нямецкай мове. Існуюць таксама праграмы бакалаўрыята з навучаннем на ангельскай, а таксама двухмоўныя праграмы, але іх значна менш, чым нямецкамоўных. Для пошуку праграм на жаданай мове можна скарыстацца паслугай падбору ВНУ і праграм.

 

Кірункі навучання

У нямецкіх універсітэтах існуе велізарны выбар кірункаў і адмысловасцяў навучання, такіх як:

– Права, палітыка, міжнародныя адносіны;

– Бізнэс, мэнэджмент, эканоміка, маркетынг;

– Гасцінічны, турыстычны, падзейны мэнэджмент;

– Кампутарныя навукі, IT;

– Фінансы і бухулік;

– Журналістыка, PR і камунікацыі;

– Дызайн і выяўленчае мастацтва;

– І многія іншыя.

 

Перавагі

– Бясплатнае навучанне ў нямецкім універсітэце;

– Адсутнасць уступных іспытаў;

– Для маладых людзей – адтэрміноўка ад службы ў войску;

– Нізкія выдаткі на пражыванне ў Германіі падчас навучання;

– Кансультацыі і падтрымка нашымі супрацоўнікамі падчас навучання;

– Магчымасць падарожнічаць па краінах Еўрапейскага саюза на ўвесь час навучання, дзякуючы студэнцкай шэнгенскай візе;

– Магчымасць карыстацца паслугамі лепшых медыцынскіх устаноў Германіі, дзякуючы студэнцкай медыцынскай страхоўцы;

– Шматлікія зніжкі і палёгкі на ўвесь час навучання (праязныя квіткі ў грамадскім транспарце, турпаездкі і экскурсіі, кіно, музеі і многае іншае);

– Для выпускнікоў: унікальная магчымасць праца-ўладкавання і пры жаданні – атрымання віду на жыхарствы ў Еўропе.

Кошт навучання

Навучанне ў ВНУ Германіі бясплатнае для ўсіх (трэба аплачваць толькі невялікі семестравы студэнцкі збор, прыкладна 200 еўра ў паўгода). Бясплатнае навучанне магчыма як на нямецкай, так і на ангельскай, для ахвочых усіх узростаў і ўсіх краін. Выключэннем з’яўляюцца толькі ВНУ зямлі Бадэн-Вюртэмберг, дзе вучоба для замежных студэнтаў з’яўляецца платнай (1500 еўра ў семестр). Часта вучоба ў прэстыжных дзяржаўных ВНУ Германіі абыходзіцца танней, чым на платных аддзяленнях расійскіх ВНУ. Кошт навучання, як і кошт жыцця студэнта ў Германіі залежыць ад горада, у якім вы плануеце вучыцца. Пасля залічэння ва ўніверсітэт вы атрымаеце статус студэнта, што значна паменшыць вашы выдаткі на пражыванне ў Германіі. Вам будуць належаць студэнцкія палёгкі: палёгкавы праезд на ўсіх тыпах транспарту, палёгкавае страхаванне, зніжкі ў тэатрах і кіно і г.д. Пры паступленні Вы таксама атрымаеце доўгатэрміновы від на жыхарства і дазвол на працу.

 

Уступныя іспыты

Уступныя іспыты, як правіла, адсутнічаюць. У залежнасці ад універсітэта і кірунку могуць быць выключэнні, напрыклад, на кірункі дызайн і выяўленчае мастацтва.

Працягласць навучання

Працягласць навучання на бакалаўрыяце ў Германіі складае ў сярэднім 6-7 семестраў у залежнасці ад універсітэта і абранай спецыяльнаасці.

 

Неабходныя дакументы

– Атэстат пра сярэднюю адукацыю;

– Акадэмічная даведка за прынамсі адзін курс, у якой паказаны прадметы, колькасць акадэмічных гадзін і адзнакі;

– Матывацыйны ліст на нямецкай ці ангельскай мове (у залежнасці ад абранага факультэта і спецыяльнасці);

– Кароткая біяграфія;

– У выпадку вучобы на нямецкай: сертыфікат пра здачу DSH ці TesDaf (таксама амаль ва ўсіх ВНУ прымаюць сертыфікаты Telc C1 Hochschule , GDS, KDS, DSD);

– У выпадку вучобы на ангельскай: сертыфікат пра здачу IELTS (часцей за ўсё бал ад 6,5) ці TOEFL (часцей за ўсё бал ад 80).

 

Увага! Спіс дакументаў прыблізны і залежыць ад абранай вамі ВНУ. Нашы кансультанты паінфармуюць вас пра астатнія дакументы, якія патрабуюцца ад вас.

Калі ў Вас няма скончанай вышэйшай адукацыі, то Вы не зможаце кардынальна памяняць кірунак навучання. Змена ж спецыялізацыі ў рамках прафесіі, безумоўна, магчымая. Калі ў Вас скончаная вышэйшая адукацыя, Вы мае права выбіраць любы факультэт навучання з прапанаваных універсітэтам. Пасля заканчэння бакалаўрыята вы можаце пачаць працаваць ці працягнуць навучанне ў магістратуры.

 

Тэрміны падачы дакументаў

Акадэмічны год складаецца з двух семестраў: зімовы і летні. Дакументы для паступлення таксама могуць падавацца 2 разы ў год на зімовы ці летні семестр. Апошні дзень падачы заявы на летні семестр: 15 студзеня (дакладны дэдлайн залежыць ад патрабаванняў ВНУ і праграмы). Апошні дзень падачы заявы на зімовы семестр: 15 ліпеня (дакладны дэдлайн залежыць ад патрабаванняў ВНУ і праграмы).

 

Прызнанне дыплома

Дзякуючы якасці нямецкай адукацыі, дыпломы нямецкіх ВНУ прызнаны ў большасці краін свету. Выпускнікі ВНУ Германіі маюць выдатныя кар’ерныя шанцы на міжнародным рынку працы, а студэнты з усяго свету едуць на вучобу ў Германію, паколькі атрыманыя імі дыпломы прызнаюцца на радзіме. Нашы спецыялісты пракансультуюць вас і пададуць больш поўную інфармацыю пра сістэму адукацыі ў Германіі і ўніверсітэтах, а таксама дапамогуць вам абраць універсітэт і вызначыцца са спецыяльнасцю.

Study In.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Часопісу "Полымя" - 100 гадоў
літаратура

Часопісу "Полымя" - 100 гадоў

21 снежня 2022, 07:3122
Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін
Грамадства

Змагар за беларускае слова і культуру пакінуў светлы ўспамін

26 студзеня 2021, 21:0216
Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)
ТБМ

Справаздача аб фінансавай дзейнасці ТБМ з 1.01.2020 г. па 31.12.2020 г. (паўторна)

23 жніўня 2021, 17:1516
Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне
Грамадства

Развітальнае падарожжа па роднай Дзятлаўшчыне

12 студзеня 2021, 19:1416
Далучайцеся да нас