Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гонар Лідчыны – будучыня Беларусі

Гонар Лідчыны – будучыня Беларусі

5 ліпеня 2023, 07:52 Навука 72
Гонар Лідчыны – будучыня Беларусі

400 балаў з 400 магчымых: рэкорд уступнай кампаніі

Горад Ліда Гарадзенскай вобласці, здаецца, годны змяшчэння на рэспубліканскую Дошку пашаны за падрыхтоўку школьнікаў да паступлення ў ВНУ.

Летась многія СМІ пісалі пра Настассю Більдзь з Ліды, якая стала сапраўднай зоркай уступнай кампаніі. Дзяўчына з адзнакай скончыла сярэднюю школу і здала кожнае ЦТ на максімальна магчымы бал.

А сёлета зноў інфармацыя з Ліды.  Яшчэ адна абітурыентка набрала 400 балаў з 400 магчымых. Пра поспех паведамілі ў Кіраванні адукацыі Лідскага райвыканкама.

Паліна Дычак скончыла сярэднюю школу №16 з залатым медалём. Сярэдні бал атэстата выпускніцы – 10,0. Паліна – уладальнік двух стобальных сертыфікатаў цэнтралізаваных іспытаў па рускай мове і хіміі. На цэнтралізаваным тэставанні па біялогіі таксама атрымала найвышэйшы бал.

Такім чынам, 400 балаў з 400 магчымых. Віншуем.

Тры 100-бальныя сертыфікаты ў выпускніцы з Ліды

І зноў у сярэдняй школе № 8 горада Ліды ў выпускніцы тры 100-бальныя сертыфікаты, паведамляе Кіраванне адукацыі Лідскага райвыканкама.

 Толькі зацятасць, мэтанакіраванасць і велізарная працавітасць дапамаглі выпускніцы СШ № 8 Нікановіч Вользе дамагчыся высокіх вынікаў у выпускной і ўступнай кампаніі.

Атрымаўшы два 100-бальныя вынікі на цэнтралізаваных іспытах па рускай мове і ангельскай мове, Вольга яшчэ руплівей займалася падрыхтоўкай да цэнтралізаванага тэставання па грамадазнаўстве.

Штодзённыя заняткі, дапамога педагога Сурконт Таццяны Мар’янаўны – і доўгачаканы найвышэйшы вынік – 100 балаў!

Бал атэстата пакуль удакладніць не ўдалося, але, безумоўна, ён таксама вельмі высокі.

Віншуем выпускніцу і педагогаў з заслужаным поспехам!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0719
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4015
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Далучайцеся да нас