16-18 чэрвеня прайшоў рэспубліканскі фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”, паведамляе БЕЛТА.
У фестывалі прынялі ўдзел 27 вакальна-харавых калектываў з усіх абласцей Беларусі. Урачыстае адкрыццё адбылося 16 чэрвеня ў 20.00 на сцэнічнай пляцоўцы курортнага пасёлка Нарач. У ліку гасцей свята – народны ансамбль песні і танца “Сіверка” з Архангельскай вобласці Расіі і ансамбль “Песняры”.
Праграма таксама ўключала конкурсныя выступленні калектываў, якія прайшлі 17 чэрвеня ў 11.30 у Мядзельскім раённым цэнтры культуры. Сваё майстэрства прадэманстравалі хоры і ансамблі з народнай манерай выканання. Калектывы з акадэмічнай манерай выканання выступілі ў другой палове дня ў касцёле Маці Божай Шкаплернай.
17 чэрвеня ўвечары мядзяльчане і госці азёрнага краю дружна сабраліся ў амфітэатры на ўрачыстае за-крыццё фестывалю харавога мастацтва “Пеўчае поле”. Пачалося мерапрыемства канцэртам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча. Выступлен-не заслужанага калектыву, вядомага ў нашай краіне і за мяжой, плаўна перайшло ў цырымонію ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага фестывалю харавога мас-тацтва “Пеўчае поле” – вакальна-харавых калектываў з народнай і акадэмічнай манерамі выканання. Дыпломы лаўрэатам уручалі члены жу-ры. Народны хор Крывіцкага ГпДК Мядзельскага раёна адзначаны ў намінацыі “За вернасць традыцыям харавога мастацтва”.
А Гран-пры фестывалю “Пеўчае поле” ўдастоены народны ансамбль народнай песні і музыкі “Світанак” Цэн-тра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Менска.
Старшыня журы – мастацкі кіраўнік і дырыжор заслу-жанага калектыву дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь, залужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава выказала ўдзячнасць арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю за любоў да песні, да харавога мастацтва. Запэўніла, што наступнае свята будзе яшчэ больш цікавым і з часам зменіць свой фармат да міжнароднага.
Прысутныя ў амфітэатры гледачы змаглі таксама ацаніць выступленне лаўрэатаў конкурсу і паслухаць песні ў выкананні зводнага хору фестывалю, які трады-цыйна завяршае гэта прыгожае мерапрыемства.
На закрыцці гледачы пачулі кампазіцыі ў выкананні вакальнай групы “Чысты голас”. Падарункам для ўсіх стаў святочны салют у 22.30.
У нядзелю, 18 чэрвеня, у 12.00 для жыхароў гарадскога пасёлка Свір было арганізавана канцэртнае выступленне расійскага ансамбля “Сіверка”.
https://narachanka.by/kultura/na-respubl-kansk-m-festyval-pe-chae-pole-znagarodz-l-peramozhtsa-vystup-zvodny-hor.