Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Анатолю Бутэвічу – 75

Анатолю Бутэвічу – 75

20 чэрвеня 2023, 20:01 літаратура 65
Анатолю Бутэвічу – 75

Чалавек вялікага таленту, актыўны грамадскі дзеяч, асветнік, краязнаўвец Анатоль Бутэвіч 15 чэрвеня адзначыў 75-годдзе. Усю сваю невычарпальную энергію ён прысвячае гісторыі і культуры Беларусі. Праяўляючы няўтольную цікавасць да традыцый і гісторыі роднага краю, славутых імёнаў і постацей, ён пасродкам свайго пісьменніцкага таленту данёс не адну дакладную і цікавую гісторыю да шматлікіх чытачоў. За сваю ўнушальную кар’еру здзейсніў шэраг культурных праектаў і ініцыятыў.

Чвэрць стагоддзя таму назад Анатоль Бутэвіч вызначыў яшчэ адзін вектар у сваёй творчай дзейнасці – пачаў пісаць творы для дзяцей, якія вучаць маладое пакаленне любові да роднай прыроды і прыгожага беларускага слова. Аўтар з задавальненнем праводзіць сустрэчы з чытачамі дзіцячых бібліятэк і школьнікамі, распавядае ім пра цуды Беларусі і гісторыю роднай краіны.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і на Нясвіжчыне. Вучыўся ў Вяліка-Ліпскай васьмігадовай школе. Скончыў Сноўскую сярэднюю школу Нясвіжскага раёна. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, намеснікам рэдактара газеты “Чырвоная змена”, дырэктарам рэспубліканскага выдавецтва “Мастацкая літаратура”, старшынём Дзяржаўнага камітэта па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку, генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Гданьску… Анатоль Бутэвіч мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь. Кандыдат навук у галіне інфармацыйных тэхналогій. Лаўрэат шматлікіх прэмій. Член рэдкалегій часопіса “Вясёлка”, “Краязнаўчай газеты”, намеснік старшыні рады Беларускага фонда культуры, старшыня таварыства “Беларусь – Польшча”, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскай назіральнай камісіі пры Міністэрстве культуры па ахове гістарычна-культурнай спадчыны, член Савета ветэранаў моладзевага руху і г. д.

Шчыра віншуем Анатоля Іванавіча з юбілеем. Жадаем яму здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і новых кніг!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5919
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2818
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2217
Далучайцеся да нас