Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Клімавіцкім раёне аралі ваду

У Клімавіцкім раёне аралі ваду

14 чэрвеня 2023, 19:59 Грамадства, Культура 99
У Клімавіцкім раёне аралі ваду

Пачатак лета выдаўся засушлівым, а вільгаць цяпер вельмі неабходная, таму ўдзельніцы народнага фальклорнага ансамбля “Астранка” з вёскі Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна вырашылі стымуляваць прыроду, правёўшы старадаўні абрад “Зазыванне дажджу”, піша раённая газета “Родная ніва”.

Узяўшы з сабой саху і пугу, жанчыны сабраліся каля ракі Асцёр. Прачыталі малітву “Ойча наш”, перахрысціліся і згодна з абрадам вымавілі такія словы: “Дай, Госпадзі, дапамажы, Госпадзі, прынясі вятры, прынясі нам хмары, палі зямельку, напаі травы, поле, лясы, дай жыцця нашай зямельцы, каб добра ўрадзіла і ўсіх напаіла…”.

Далей, паводле раённай прэсы, “раптам, у адно імгненне, як па ўзмаху чароўнай палачкі, пайшоў дождж, бо хвіліну таму свяціла сонца і на небе не было ніводнай хмаркі. Вось і не вер пасля гэтага ў магічную сілу старажытных рытуалаў”.

Але абрад на тым не скончыўся, яго трэба было абавязкова завяршыць, каб ападкі выпадалі ў патрэбны час і ў патрэбнай колькасці. Таму жанчыны ў святочных кашулях зайшлі ў ваду і пачалі цягнуць па дне ракі плуг – “аралі ваду”. Прычым, дзве цягнулі плуг, трэцяя ішла за ім, а яшчэ адна пугай паганяла, астатнія ж спявалі абрадавую песню “Ой, не стаяла б ды белая бярозачка над вадою”.

У 2016 годзе традыцыйны абрад “Зазыванне дажджу” быў унесены ў Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Засуха – з’ява не рэдкая для ўсёй Беларусі. Таму і абрад арання вады (ракі, возера) ведалі таксама па ўсёй краіне.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5435
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Далучайцеся да нас