Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Вечарына да 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі

Вечарына да 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі

8 чэрвеня 2023, 07:15 Культура, літаратура 88
Вечарына да 200-годдзя Уладзіслава Сыракомлі

1 чэрвеня ў Менску ў культурна-асветніцкім цэнтры імя Еўфрасінні Полацкай адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная  200- годдзю з дня нара-джэння Уладзіслава Сыракомлі, якое будзе адзначацца ў верасні.

У вечарыне ўзялі ўдзел лаўрэаты Міжнародных конкурсаў артыстка Белдзяржфілармоніі Галіна Сакольнік і скрыпач Аляксей Загорскі.  Вядоўцай імпрэзы выступіла кандыдат мастацтвазнаўства Святлана Немагай.

Людвік Уладзіслаў Францішак Кандратовіч, беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, гісторык і краязнавец нарадзіўся  29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павету.

Прадстаўнік шляхецкага роду Кандратовічаў  гербу “Сыракомля” узяў гэта прозвішча за псеўданім. Асноўную частку свайго жыцця У. Сыракомля правёў на Палессі, а потым – на Нясвіжчыне і Стаўбцоўшчыне.

У сярэдзіне ХIХ стагоддзя імя Уладзіслава Сыракомлі было добра вядома ва ўсіх кутках Беларусі. Эліза Ажэшка ўспамінала, што ёй запомніўся “вялікі дэмакратычны і разам, узвышаны дух” яго вершаў. Гэты “дэмакратычны” дух паэзіі У. Сыракомлі быў галоўнай прычынай таго, што “вясковы лірнік”, як сцвярджаюць даследчыкі польска-рускіх літаратурных сувязяў, “побач з Бёрнсам і Шаўчэнкам быў адным з найбольш любімых паэтаў рускай інтэлігенцыі”.

А. М. Горкі ставіў яго ў адзін шэраг з Пушкіным, Шэлі, Гейне, Міцкевічам. Уладзіслаў Сыракомля быў усё жыццё ўлюбёны ў Беларусь. Матывамі патрыятызму прасякнута яго паэзія, драматургія, проза і публіцыстыка. Літаратурная праца была асноўным сродкам існавання У. Сыракомлі. Паэт лічыў, што без поўнага сацыяльнага разняволенння беларускага народа не можа быць сапраўднага развіцця беларускай культуры і літаратуры. Ён  пісаў большасць сваіх твораў па-польску, бо звяртаўся да шляхты, ад якой залежала вызваленне сялянаў з-пад прыгнёту, але значную частку твораў напісаў і па-беларуску.

У. Сыракомля адмовіўся ад прапаноў перабрацца ў Варшаву, дзе яму, як папулярнаму публіцысту, давалі пасаду рэдактара спачатку “Biblioteki Warszawskiej”, а потым -” Gazety Codziennej”.

Творчае супрацоўніцтва звязвала Уладзіслава Сыракомлю  і Станіслава Манюшку. Вершы Уладзіслава Сыракомлі паклалі на музыку многія кампазітары – Віктар Кажынскі, Станіслаў Манюшка,  Канстанцін Горскі, Пётр Ілліч Чайкоўскі і іншыя.

Творы ” Каласок”, “Песні сялянкі-літвінкі”, “Вечаровая песня”, ” Наша зямліца” і ” Salve Reginum” ( словы лацінскага анціфона да Маці Божай”) прагучалі падчас вечарыны ў выкананні выдатнай спявачкі з яркім меца-сапрана  – лаўрэаткі міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4728
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5716
З днём нараджэння Данута Янаўна
літаратура

З днём нараджэння Данута Янаўна

13 снежня 2022, 21:3616
Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу
Навіны

Шэрыя пацукі распазналі голад суродзічаў па паху і здабылі ім ежу

26 сакавіка 2020, 10:1416
Далучайцеся да нас