Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гарадзенскаму біёлагу і краязнаўцу Андрэю Майсяёнку – 80

Гарадзенскаму біёлагу і краязнаўцу Андрэю Майсяёнку – 80

8 чэрвеня 2023, 07:10 Навука 97
Гарадзенскаму біёлагу і краязнаўцу  Андрэю Майсяёнку – 80

1 чэрвеня спонілася 80 гадоў з дня нараджэння доктара біялагічных навук, прафесара, аднаго з вядучых вучоных у галіне нутрыцыялогіі Беларусі, краязнаўца з Гародні Андрэя Майсяёнка.

Андрэй Майсяёнак нарадзіўся 1 чэрвеня 1943 года ў Глыбокім. Яго бацька Георгій Нікіфаравіч працаваў хірургам у Пліскім і Глыбоцкім раёнах, а пасля вайны ў Шаркаўшчыне і Варапаеве. Маці Антаніна Фёдараўна была настаўніцай біялогіі ў Лужках і на Пастаўшчыне. Пражывалі спачатку Майсяёнкі ў Шаркаўшчыне на кватэры ў Дубашынскіх, бацькоў народнага артыста Беларусі Паўла Дубашынскага. У 1948 годзе Георгія Нікіфаравіча перавялі на працу ў Дунілавіцкую бальніцу, што месцілася ў Варапаеве. Паколькі бацька быў урачом-хірургам, а маці настаўніцай біялогіі, гэта ў многім абумовіла далейшы жыццёвы шлях іх сына Андрэя. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Варапаеўскай СШ у 1959 годзе юнак паступіў у Гарадзенскі медінстытут, які заканчвае з “адзнакай”, а пасля і аспірантуру пры гэтай навучальнай установе. У 1970 годзе пачаўся шлях Андрэя Майсяёнка ў акадэмічную навуку. Праз год ён абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў на розных пасадах ад кіраўніка лабараторыі Гарадзенскага медінстытута да галоўнага навуковага супрацоўніка Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У 1997 годзе Андрэй Майсяёнак абараніў доктарскую дысертацыю ў Маскоўскім інстытуце біяхіміі. Ён вядомы як вядучы спецыяліст у вобласці вывучэння абмену біяхімічных функцый пантатэнавай кіслаты. З’яўляецца аўтарам шырока вядомых манаграфій па гэтым пытанні, ініцыятар правядзення міжнародных сімпозіюмаў. Супрацоўнікамі і вучнямі Андрэя Майсяёнка абаронены 4 доктарскія і 19 кандыдацкіх дысертацый. З-пад яго пяра выйшла больш за 450 навуковых работ, атрымана 20 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы… З даўняга хобі заняткаў па гісторыі медыцыны выра-сла захапленне краязнаўствам. Андрэй Георгіевіч прымаў удзел у канферэнцыях памяці Язэпа Драздовіча, займаўся даследаваннем жыцця і дзейнасці вандроўнага мастака, устанавіў абставіны яго смерці. Прафесар Майсяёнак быў старшынём аргкамітэта Міжнародных гістарычна-краязнаўчых чытанняў у Лідзе (1993 г.). З’яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускага фонду імя Адама Міцкевіча. Ён напісаў шэраг артыкулаў па гісторыі медыцыны на Беларусі, а ў 1990 годзе быў абраны намеснікам старшыні камісіі Гарадзенскага аблвыканкама па навуцы, культуры і адукацыі, узначальваў Гарадзенскую краязнаўчую асацыяцыю. З 1991 года займаўся стварэннем нацыянальнага фонду рукапісаў, старадрукаў, рэдкай кнігі і перыёдыкі імя Храптовіча. Заўсёды выступаў за вывучэнне і захаванне беларускай культурна-гістарычнай спадчыны.

Шчыра віншуем Андрэя Ге-оргіевіча з юбілеем. Жадаем яму здароўя, дабра, шчасця і ўсяго самага добрага.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас