Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Прадстаўнік Папы Рымскага асвяціў у Менску новы касцёл

Прадстаўнік Папы Рымскага асвяціў у Менску новы касцёл

30 мая 2023, 20:01 Грамадства 26
Прадстаўнік Папы Рымскага асвяціў у Менску новы касцёл

20 траўня ў Новай Баравой – адным з самых маладых і сучасных мікрараёнаў Менска – Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч здзейсніў асвячэнне касцёла святога Францішка, предае сайт беларускіх католікаў.

Будаўніцтва святыні ў парафіі, дзе нясуць служэнне Меншыя Браты Капуцыны, працягвалася восем гадоў і вялося намаганнямі мясцовых вернікаў і іх душпастыраў.

Асноўныя працы ўжо завершаны, застаецца ўнутранае мастацкае аздабленне касцёла, пабудаванага ў неараманскім стылі.

Пад бой званоў на вежы, яшчэ неатынкаванай і апранутай рыштаваннямі, удзельнікі ўрачыстасці са-браліся на добраўпарадкаваным пляцы перад святыняй на чале з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам, Мітра-палітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Юзафам Станеўскім, біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам – Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, арцыбіскупам эмерытам Тадэвушам Кандрусевічам, Апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам, вікарыем Варшаўскай правінцыі Меншых Братоў Капуцынаў братам Томашам Вроньскім разам са шматлікімі святарамі. Нунцый Ёзіч прачытаў уступную малітву, пасля чаго духавенства і вернікі ў працэсіі ўвайшлі ў новазбудаваны касцёл. У гэты гістарычны момант парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Веранікі Раманенкавай упершыню спяваў гімн парафіі святога Францішка на тэкст Таццяны Цвіркі, пакладзены на музыку Канстанцінам Яськовым.

“Там, дзе вецер пад купалам неба лунаў

На лясістай бяскарайняй раўніне,

З цэглы і валуноў дом сакральны паўстаў,

Для парафіі нашай святыня”, – пад гэты ўзнёслы спеў касцёл запоўніўся вернікамі, сярод якіх былі і мясцовыя парафіяне, і шматлікія госці з іншых парафій Менска, а таксама з парафіяльных супольнасцяў з розных мясцін Беларусі, дзе нясуць служэнне браты капуцыны.

Паводле Сatcholic.dy.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4915
Далучайцеся да нас