Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
26 красавіка ўспаміналі трагедыю на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка ўспаміналі трагедыю на Чарнобыльскай АЭС

3 мая 2023, 06:36 Грамадства 34
26 красавіка ўспаміналі трагедыю на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка споўнілася 37 гадоў з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС – беспрэцэндэнтнай аварыі ў гісторыі атамнай энергетыкі. У гэты дзень усе ўспамінаюць не толькі пра Чарнобыль, але і пра тых, хто не шкадуючы жыцця і здароўя, спыніў радыяцыйную стыхію. З першых дзён пасля катастрофы ўрад Беларусі пачаў праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на абарону насельніцтва, прычым не толькі таго, якое жыве ў непасрэднай блізкасці да станцыі.
У Беларусі створаны дзяржаўны рэгістр асобаў, якія падвергліся ўздзеянню радыяцыі з прычыны аварыі ў Чарнобылі і іншых радыяцыйных аварый. Асноўным кірункам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў стаўленні да грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, з’яўляецца аказанне дапамогі сацыяльна ўразлівым катэгорыям насельніцтва, наданне палёгак і кампенсацый, прадугледжаных законам Рэспублікі Беларусь.
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” правялі гадзіну памяці “Чарнобыль: як гэта было?”, прымеркаваную да Міжнароднага дня памяці ахвяр радыцыйных аварый і катастроф.


У ходзе мерапрыемства дзеці больш даведаліся пра, здавалася б, даўно вядомыя падзеі Чарнобыльскай трагедыі: аб прычынах аварыі, аб наступствах аварыі для насельніцтва і навакольнага асяроддзя. Таксама адбыўся відэапаказ “Страшныя факты Чарнобыля”.
ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5717
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2616
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5815
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Далучайцеся да нас