Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

12 красавіка 2023, 22:25 Грамадства 23
У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Неўзабаве, як абяцаюць берасцейскія чыноўнікі, да турыстычных атракцый рэгіёна далучыцца яшчэ адзін адноўлены сакральны будынак – капліца святога Казіміра ў Ружанах Пружанскага раёна.

Мураванае збудаванне з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і невысокім дахам эпохі класіцызму з’явілася ў Ружанах у канцы ХVІІІ стагоддзя. Храм аздаблялі ляпныя архітэктурныя дэталі фасадаў і інтэр’еру, але яны выглядалі стрымана. Капліца ўваходзіла ў комплекс базыльянскага кляштара і знешнім выглядам адпавядала свайму прызначэнню.

– І хоць помнік гісторыі і культуры адносна добра захаваўся для пабудовы яго ўзросту, асабліва хутка стаў разбурацца ў канцы мінулага – пачатку гэтага стагоддзя. Што і не дзіва: пабудова ніяк не выкарыстоўвалася, не значылася на балансе, – гаворыць старшыня Ружанскага сельсавета Аксана Юркоўская.

 – У абарону помніка выказваліся прадстаўнікі грамадскасці, спецыялісты. Было некалькі спроб сабраць сродкі на рэстаўрацыю, і вось нарэшце фундатары знайшліся. З 2019 года мы займаліся гэтым пытаннем, зрабілі ўсе дакументы. А пазалетась рашэннем сесіі сельвыканкама капліцу перадалі на баланс рэлігійнай грамады прыхода Святой Тройцы, якая цяпер і выступае заказчыкам будаўнічых і рэстаўрацыйных работ.

 Спецыялісты філіяла “Брэстрэстаўрацыя” ААТ “Белрэстаўрацыя” працуюць на аб’екце з сакавіка мінулага года.

Архітэктары адзначаюць добрую захаванасць асобных частак пабудовы. Напрыклад, алтар фактычна аказаўся непашкоджаны, засталіся элементы дэкору і карнізы. На франтоне будынка цалкам аднавілі крыж.

Сцвярджаецца, што рэстаўратары пастараліся захаваць як мага больш аўтэнтычных элементаў, і арыгінальныя бэлькі ўдалося часткова захаваць. Цяпер пачынаюць унутраную і знешнюю аздобу сцен.

Навуковы кіраўнік і галоўны архітэктар праекта філіяла “Брэстрэстаўрацыя” Святлана Корсунава гаворыць, што капліца стала адным з найцікавейшых аб’ектаў апошніх гадоў:

– Усё-такі будынак у параўнанні з тым жа Ружанскім палацам пацярпеў менш, хоць і быў у аварыйным стане.

Цагляную падлогу мы фактычна аднаўляем з сучасных матэрыялаў, захаваўшы толькі яе ідэю. А вось тынкоўка месцамі добра захавалася.

Яе аднаўляем на падставе фізіка-хімічных даследаванняў фарбы, якія праводзяць спецыялісты нашай лабараторыі і лабараторыі Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Завяршыць усе работы плануецца гэтым летам.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас