Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Птушкі – сімвалы Дабравешчання

Птушкі – сімвалы Дабравешчання

12 красавіка 2023, 09:01 Культура 98
Птушкі – сімвалы Дабравешчання

7 красавіка адзначаецца Дабравешчанне па Юліянскім календары.

У народным календары свята лічыцца днём надыходу сапраўднай вясны. У гэты дзень чакалі прылёту з выраю буслоў. Паводле народных уяўленняў, каб Вырай не заставаўся пустым, Бог аддаў яго пералётным птушкам. А далятаюць да Выраю і вяртаюцца назад нібы толькі тыя птушкі, што не робяць ліха іншым.

Не выпадкова птушкі з’яўляюцца галоўнымі героямі каляндарна-абрадавых свят, асабліва вяснова-летняга цыклу. Іх паводзіны, першае з’яўленне вясной, пачатак і заканчэнне спеваў, будаўніцтва гнёздаў стваралі вялікую колькасць прыкмет, вераванняў.

Вобразы птушак – распаўсюджаная з’ява ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Іх выявы сустракаюцца на ручніках, хустках, посцілках, у народных строях, на аконных ліштваах, у разьбяных і гліняных вырабах. І, канешне ж, гэта вусная народная творчасць (казкі, легенды, загадкі, аб-радавыя і пазаабрадавыя народныя песні і інш.), мастацкая літаратура.

ТК “Культура Лідчыны”.

 

На фотаздымках: вырабы народнай творчасці жыхароў Лідскага раёна розных гадоў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
Культура

ХХІ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі

28 чэрвеня 2022, 20:0816
2 красавіка – Вербніца
Грамадства

2 красавіка – Вербніца

29 сакавіка 2023, 07:3215
“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў
Культура

“Замкавы гасцінец” у Лідзе запрашае музыкаў і паэтаў

26 чэрвеня 2025, 20:0714
У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе
Грамадства

У Берасці адкрылі памятны знак на былой сінагозе

19 снежня 2018, 10:2314
Далучайцеся да нас