Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Час. Традыцыі. Вобразы”

“Час. Традыцыі. Вобразы”

12 красавіка 2023, 22:18 Культура 16
“Час. Традыцыі. Вобразы”

Калі сонейка з горкі ў лецейка коціцца, цёплы дожджык палівае, гром пакрысе “пужае”, ручай зямлю будзіць, поле кліча аратага, а вакол усё “красуецца для тых, хто не лянуецца” – дык гэта пра месяц красавік!!!

А які багаты народны каляндар у красавіку на святы! Гуканне вясны, Саракі, Камаедзіца, Дабравешчанне, Вербніца і Вялікдзень, Радаўніца (Радуніцкія Дзяды). Іх унутраны змест скіраваны на дабрабыт, моцнае здароўе, умацаванне адносін у сям’і, ушанаванне памяці сваіх продкаў, любоў да зямлі-матухны. Надзялялі гэтыя святы і глыбокім сакральным сэнсам праз пэўныя прадметы (вярба, яйка, “жаўрукі”, лялька, ручнік), дзеянні (карагоды, заклікі, гушканні на арэлях), праз “стол”, звароты да птушак, жывёл, нябеснага свяціла і інш.

Да сутнасці народных традыцый дакрануліся падчас канікул наведвальнікі з г. Ліды і Лідскага раёна ў атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні музея “Час. Традыцыі. Вобразы”.

Адкрывалі новае! Захапляліся! Здзіўляліся! Весяліліся!

ТК “Культура Лідчыны”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5442
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас