Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Навіны Германіі. Велікодныя дні ў Германіі – як, калі і чаму святкуюць

Навіны Германіі. Велікодныя дні ў Германіі – як, калі і чаму святкуюць

4 красавіка 2023, 22:09 У свеце 46
Навіны Германіі. Велікодныя дні ў Германіі – як, калі і чаму святкуюць

Вялікдзень – гэта першае буйнае свята ў годзе, якое адзначаецца непасрэдна на працягу некалькіх дзён, замацаваных заканадаўча, нягледзячы на рэлігійную падаплёку падзеі. Таму варта мець на ўвазе некалькі момантаў: змяняюцца гадзіны працы крам, у большасці федэральных земляў ёсць велікодныя вакацыі, і ў сілу традыцый неабходна выконваць адпаведныя правілы.

 

Сёлета велікодныя святы выпадаюць на наступныя дні:

– Чысты чацвер – 6 красавіка 2023 года;

– Вялікая пятніца – 7 красавіка 2023 года;

– Велікодная нядзеля – 9 красавіка 2023 года;

– Велікодны панядзелак – 10 красавіка 2023 года.

 

Існуе спосаб, дзякуючы якому можна самастойна вылічыць дату свята. Для гэтага спатрэбіцца месяцовы каляндар. Трэба паглядзець, у які дзень будзе першы поўны месяц, наступны за днём вясновага раўнадзенства (21 сакавіка). Першая нядзеля, якая настае пасля поўні, і стане днём Вялікдня. Такі спосаб вылічэння велікоднай нядзелі быў усталяваны Першым Сусветным Саборам у 325 г. н.э. Сёлета вясновая поўня – 6 красавіка 2023 года.

Дарэчы, Вялікдзень з’яўляецца кропкай адліку і для іншых свят. Christi Himmelfahrt – 18 траўня 2023 года – будзе праз 39 дзён пасля Велікоднай нядзелі, Pfingstsonntag – 29 траўня 2023 года – праз 49 дзён, а Fronleichnam – 8 чэрвеня 2023 года – праз 60 дзён.

 

Святы ў федэральных землях

 

Красавік 2023 года – сапраўдны святочны месяц, таму што з 1 па 23 красавіка ў кожнай федэральнай зямлі ёсць вакацыі. Усе землі адпачываюць не меней аднаго тыд-ня, выключэнне складае Гамбург: тут школьнікі могуць адпачываць толькі ў Вялікую пятніцу і Велікодны паня-дзелак, у астатні час у іх няма выходных.

Бадэн-Вюртэмберг: 6 – 16 красавіка 2023 г.

Баварыя: 1 – 16 красавіка 2023 г.

Берлін: 1 – 16 красавіка 2023 г.

Брандэнбург: 1 – 16 красавіка 2023 г.

Брэмен: 25 сакавіка – 11 красавіка 2023 г.

Гамбург: толькі Вялікая пятніца і Велікодны паня-дзелак.

Гесен: 1 – 23 красавіка 2023 г.

Мекленбург-Пярэдняя Памеранія: 1 – 12 красавіка 2023 г.

Ніжняя Саксонія: 25 сакавіка – 11 красавіка 2023 г.

Паўночны Рэйн-Вестфалія: 1 – 16 красавіка 2023 г.

Рэйнланд-Пфальц: 1 – 10 красавіка 2023 г.

Саар: 1 – 12 красавіка 2023 г.

Саксонія: 7 – 16 красавіка 2023 г.

Саксонія-Анхальт: 1 – 10 красавіка 2023 г.

Шлезвіг-Гальштэйн: 6 – 23 красавіка 2023 г.

Цюрынгія: 1 – 16 красавіка 2023 г.

Што святкуецца на Вялікдзень?

 

Хрыстос уваскрэс, і людзі цешацца гэтаму. Жыццё атрымала перамогу над смерцю. Па традыцыі, царква святкуе Вялікдзень 40 дзён – гэтулькі ж, колькі Хрыстос правёў часу разам з вучнямі пасля Свайго Уваскрэсення.

Апошні тыдзень Вялікага паста для вернікаў – самы складаны і хвалюючы перыяд. Яго завуць Вялікім. Кожны дзень гэтага тыдня нагадвае пра тое, як завяршалася зям-ное жыццё Ісуса Хрыста. Папярэднічае ёй Вербніца, якая нагадвае пра ўваход Сына Божага ў горад Іерусалім.

Вялікі чацвер Вялікага тыдня яшчэ завуць “Чыстым”. Шмат стагоддзяў назад нашы продкі вельмі чакалі гэты дзень і пачыналі яго з купання яшчэ да ўзыходу сонца. Таксама ў гэты дзень падстрыгалі валасы і мыліся “са срэбра” – кідалі любое срэбра ў ваду і пасля гэтага мылі ёю твар, верачы ў тое, што такія абрады захоўваюць прыгажосць і здароўе.

Вялікая пятніца – самы строгі дзень Вялікага тыдня. Вернікам у гэты дзень прынята цалкам адмовіцца ад ежы. Увечар можна з’есці хлеб і выпіць вады. Таксама ў пятніцу перад Вялікднем варта пазбягаць весялосці і розных забавак. Працаваць фізічна ў гэты дзень не рэкамендуецца, але дазволена займацца выпечкай. Кажуць, што прыгатаваная ў Вялікую пятніцу, яна не псуецца і не пакрываецца цвіллю, а таксама мае гаючую сілу.

Вялікдзень таксама суправаджаюць розныя звычаі і традыцыі. Фарбуюць яйкі і запальваюць велікодныя вогнішчы. Хрысціяне заканчваюць Вялікі пост, які пачаўся ў Папяльцовую сераду, і звычайна цешацца першаму вялікаму святу ў коле сям’і.

 

Якое надвор’е будзе на Вялікдзень?

 

Паводле фермерскага правіла, “красавік робіць тое, што хоча”, – магчымая любое надвор’е паміж сонцам і снегам. Таму лепш за ўсё зазірнуць у метэазводку, каб у найкароткія тэрміны быць у курсе сітуацыі.

FOTO: FREEPIK.COM / @ PVPRODUCTIONS.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас