Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да беларускіх памежнікаў з беларускім словам

Да беларускіх памежнікаў з беларускім словам

22 сакавіка 2023, 20:37 літаратура 94
Да беларускіх памежнікаў з беларускім словам

Лідскія літаратары пабывалі ў Лідскім памежным атрадзе. Салдаты-памежнікі атрымалі ад выступоўцаў зарад бадзёрасці, пазітыву.

Алесь Хітрун увёў прысутных у кароткі зрэз гісторыі літаратурнай Лідчыны, запрасіў памежнікаў у Дом Валянціна Таўлая, прачытаў вершы, гумар. Ганна Гайдукевіч прачытала вясёлыя, патрыятычныя вершы з нядаўна выдадзенага зборніка “З душой і жартам”. Вольга Ашмяна-Бічэль таксама падзялілася порцыяй гумарыстычных і лірычных вершаў. Антон Піліпчык нагадаў пра сваю службу ў войску, зачытаў апавяданне на гэтую тэму.

Кіраўніцтва лідскага памежнага атрада падзякавала за цёплы літаратурны вечар і паабяцалі зноў запрасіць лідскіх творцаў на чарговую сустрэчу, але магчыма, ужо ў новым складзе.

Майстры мастацкага слова наведалі і бібліятэку, дзе акрамя сусветных, беларускіх кніг знаходзяць месца на паліцах і кнігі лідскіх аўтараў.

Алесь Хітрун.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3992
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0888
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4486
Юбілей нашай Цёткі
літаратура

Юбілей нашай Цёткі

2 жніўня 2026, 09:5685
Далучайцеся да нас