Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У суквецці вішняў

У суквецці вішняў

20 сакавіка 2023, 20:26 літаратура 46
У суквецці вішняў

Прысвяаецца Даяне Лазарэвіч

Прывабы скарбаў умеліцы-стваральніцы

 

Сербская паэтэса, празаік, перакладчыца, бібліёграф Даяна Лазарэвіч нарадзілася 1 сакавіка 1993 года. Магістр філалагічнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта, вучобу ў якім закончыла ў 2016 годзе. Піша вершы на сербскай, беларускай, рускай мовах, аўтар рамана. Даследуе беларуска-сербскія літаратурныя сувязі.

Вершы Даяны Лазарэвіч перакладзены на англійскую, французскую, рускую, беларускую мовы. Сама яна перакладала асобныя творы Уладзіміра Караткевіча, Алеся Бачылы, Віктара Кажуры… Выдала перакладзеныя ёю зборнікі Максіма Багдановіча “Вянок”, Янкі Купалы “Спадчына”, анталогію беларускай дзіцячай літаратуры, анталогію беларускай хрысіянскай паэзіі “Насустрач Духу”, зборнік беларускіх народных казак “Залатая птушка”. Укладальнік гэтых кніг прафесар Іван Васільевіч Чарота.

Даянай Лазарэвіч выдадзены зборнік Алеся Карлюкевіча “Прыгоды Шубуршуна” пад назвай “Шушкала” (2018).

   Я ўдзячны Даяне за пераклады і выданне майго зборніка вершаў “Вішні цвітуць” (2019).

 

На аглядзе сутворчасці “Ласункі  стасункаў”

 

З нагоды прадстаўлення ў Менску зборніка  Максіма Багдановіча “Вянок” у перакладзе на сербскую мову Даяны Лазарэвіч.

 

1.

 

О. вольны уваход!

І выхаду няма:

прыняць, паабдымаць

так хочацца і сербаў.

Даяна праз музей

нясе “Вянок” сама –

Максіму падарыць

паміж сцягоў і гербаў.

 

2.

 

Адзінству ўсіх славян –

магістарскі ўток.

Быў Караткевіч, Танк,

за Броўкам і Бачыла…

Даяна ў наш абрус

прыўнесла свой віток…

Угледзеўся Максім:

Дыяна* прад вачыма!

 

3.

 

Стасункі ўспамяне

Іван Чарота зноў,

бо на ласункі сам

прафесар наш багаты.

Даяну  павядзе

да полацкіх званоў

сказаць: – Дзе “наш Бялград”, –

“ваш” Полацак – за брата!

 

*Дыяна – Багіня жаноцкасці, урадлівасці.

 

  11.VII.2017 г.

 

 

Перад Пакровам Прасвятой Багародзіцы

 

На Пакровы да абеду восень,

а пасля абеду – зіма-зіміца

 

А  Сербія  – сястрыца не зіме, –

таму Чарота ў чарацінкі дзьме.

Ускліквае Даяна: – Не! Не! Не!

Я не зіме адданая, вясне!

І Менск з-пад Менкі ў Свіслач не нырне,

сяброўскаму Дунаю казырне,

як Лазару* – Дзям’ян той пры Кузьме…

 

 *   *   *

 

 …Дазвольце й мне пабыць у той гурме,

каб стаць не цымбалістам у карчме,

а стырнавым  на ўзвесненай карме.

Не ветразямі вершы  узмалодзяцца,

а покрывам Святое Багародзіцы.

 

* Лазар – Святы дабраслаўны князь Сербіі. Свя-тыя Кузьма і Дзям’ян славіліся як працавітыя майстры, апекуны дабрабыту.

13.Х.2017 г.

У пацалунку – агонь

 

Даяна Лазарэвіч:

– У Сербіі калі гавораць: “Пацалую рукі…”, то гэтым самым выказваюць вялікую павагу да чалавека…

 

Мерыдыяны – маршруты Даяны,

а паралелі – Даяны арэлі.

Сербія – гэта натхнення планета!

Кліч Багдановіча,

Звон Запавета

дабраславіла Даяны бяседа.

І сэрца Паэта

щжо не баліць:

Даяне памог Беларусь палюбіць!

Нашу Даяну  цяпер не стрымаць.

Я – у пагоні: мо ўдасца спыніць,

рукі арганныя па-ца-ла-ваць…

                                                         26.ХІ.2017 г.

 

І паэзія эстрада!

 

У “ЛіМе” № 9. 2.03.2018 г. – адзін з відаў Бял-града.  Ілюстрацыя да перакладаў Даяны Лазарэвіч.

 

– Вунь прыступачкі Бялграда*.

Ох, я – Лебедзь, буду рада

па-над Саваю гайдацца,

зноў Дунаем любавацца!

Мне б там Іслач прыгадаць,

каб наноў перакладаць

вершы светлага Максіма!

Я ж – Даяна!

Я з кіліма

высылаю жарсці слоў.

Ох, не ведаю зусім я:

плыць у Менск, ці зноў дамоў?

Ах! Прыступачкі Бялграда…

Там Паэзія – эстрада!

Ну а Лебедзь гэта ж я:

Беларусь цяпер – мая!

 

* Гораду Бялграду 1160 гадоў, Бялграду – сталіцы Сербіі – 615 гадоў. Першая летапісная згадка пра Менск у 1067 годзе .          

13.ІV.2018 г.

 

Для дабра і пажытку люду паспалітага

 

Даяна Лазарэвіч:

– Сёння я думала пра Скарыну*. Упершыню трэба растлумачыць сербам, кім быў Скарына і як ён жыў…

                                                     14.Х.2017 г.

 

– Поспехаў, прыдунайская Даяна!

– Дзякую Вам! Я пра Вас не забуду.

Усяго найлепшага – ад сэрца!

– Вас і я не забуду!

Да імя прытулюся,

бо славянскаму цуду,

як той Пан** – аддаюся

Дзе Францыск апазнаны,

там і зоўнасці Зьніч***…

…Дзе гучанне Даяны,–

там і Сербіі кліч!

 

*Пазней Даяна пераклала ўрывак з прадмовы Францішка Скарыны да кнігі “Юдзіф”. Тэкст быў выкарыстаны А. М.  Карлюкевічам  пры ўкладанні зборніка “Францыск Скарына на мовах народаў свету”.

** … Пан – абаронца прыроды.

*** Зьніч – святы непагаслы агонь, першавыток жыцця, святла, цеплыні.                       

2017 г.

 

Быць у  суквецці

 

Даяна Лазарэвіч:

– Калі я Лебедзь, мой напамін:

Вы водарнай вясны Язмін!

 

        – Згодны! Згодны! Я – Язмін!..

Вось мой даўні прыпамін:

гадавала мама кветкі,

побач падрасталі дзеткі…

Той Сяргей-хрысціянін

набіраў адрэналін:

выбягаў у Магілёў,

гадаваў яго і Львоў…

З Рыгі, Прагі піў няктар.

І пакуль глытаў навар, –

Сербія паднесла дар…

Вось Даяны вітамін:

– Вы – вясенні бел- Язмін!

І ў суквецці не адзін

кронай даставаць да неба,

суцяшаць, каго й не трэба,

толькі каб тварылі…

 

*   *   *

 

У мяне  – крутыя рэбры,

а ў Даяны – крыллі!

                                       13.V. 2018 г.

 

 

Перагукі мацерыкоў*

 

Даяна Лазарэвіч:

– Ага, значыць так: маё сакрэтнае імя – Лебедзь, а прафесара Чароты – Свет. А Ваша –  Капітан, Папар.

 І мы разам – таемная тройка:  перакладчыкі, абаронцы беларускай мовы!

 

Я працую ад раніцы да ночы,

Пакуль пра Беларусь мае мары.

Зноў у кнігу глядзяць мае вочы,

А побач ідуць юныя пары.

Горад Менск і рака Свіслач…

Палюбіла я ўсё, дзе была.

Дзе неба шырокае, сіняе-сіняе, –

Будынкі  нібы з чыстага шкла.

Дай, Бог мілы, каб і з вашых трас

Шчасліўцы замяталі пыл!

Хай ад болі захавае Вас

Анёл мой белы – Гаўрыіл!

                                                    13.V.2018 г.

 

* Верш напісаны ў суаўтарстве з Сяргеем Пані-зьнікам – як творчы перагук між мацерыкмі .

 

 

У вясенняй далечы

 

“Заставайся маёй дарагой!” –

тэлеграма Сусвету…

Запаветнаю рыфмай тугой

абдымаю я Вашу планету.

Дзе Даяны звіняць берагі –

з Беларуссю цалуюцца промні.

 І ад іх я пачуў: – Дарагі,

Запаветы Дуная запомні!

Багацейшыя Свіслач, Дзвіна,

бо цяпер для іх зборнік, як ветразь.

Пралягла ад Скарыны струна

да Даяны – у мілую светласць.

“Ўсяго добрага!” – вестка з вагой

ад натхняльніцы – для запавету:

– Заставайся маёй дарагой

у абдымках вішнёвага квету!

                                                     28.ХІ.2018 г.

 

 

А вішні цвітуць!

 

Перакладчыцы-ластавачцы Даяне Лазарэвіч-

стваральніцы зборніка маіх вершаў на сербскай мове “Вішні цвітуць” (2019).

 

Расквітнелі вішні!

Я цяпер не лішні

ў садзе маладым.

Бог – Стваральнік Весні –

Ластавачцы ў песні

Перадаў уздым.

 

А Даяна з высі

свае думкі-мыслі

мне перадала.

– Вось фінал супрацы!

– Буду й я старацца:

выдаўцам хвала!

 

Радуйся, Скарына,

Сербіяй бурштыннай!

Зборнік – гэта кліч.

З вішняй у Бялградзе,

ля Даяны ў садзе

беларус-крывіч.

                                         14.03.2019 г.

 

Да вызнання новых дзей

 

Перакладчыцы Даяне Лазарэвіч і Анджэлку

Заблачанскаму – стваральнікам зборніка

“Вішні цвітуць”.

 

Даяна і Анджэлка!

Гучыць пражылка-стрэлка:

– Вунь вішні расцвілі!

У сэрцайку жылі

пачуцці і надзеі быць з вамі ў прытуленні.

Я ў радасным здзіўленні,

бо мацярык шырокі

спазнаў і вершакрокі. 

Вы -носьбіты падзеі!

Жыцця аздоба – кніжыца.

Яна натхнення жытніца,

вакол Зямлі кружэлка… 

Даяна і Анджэлка!

мне гулка на Дзвіне:

ў чырвоным жупане

пратопаў смелы Бай,

бо зведаў і Дунай,

Набраў там не лапцей:

між кніжак для дзяцей

паднёс мне зборнік-ззянне!

Анджэлку і Даяне

удзячны, Грамацей.

Са мной і Чарадзей,

каб доўжыць паяднанне,

вітанне-абдыманне

з натхненнем новых дзей!                                

23.V.2019 г.

 

 На гулкіх перакладзінах перакладаў

 

У падзяку лагоднай Даяне Лазарэвіч

 

У даярачкі Даяначкі

ёсць чароўненькі надой.

У даёначцы з каёмачкай

паэтычны сырадой.

У Бабышках піў адважна я,

 у Альбове* аж нагбом!

Чаша  – у Даяны – важкая:

стукнуўся ў яе ілбом…

 

І адчуў я, што пакладзены

ў Сербіі – на перакладзіны…

А мо лепш нырнуць мне ў Саву –

там шукаць паэтаў славу?

 

*   *   *

 

Не, Авелія** ў шчадроце:

пераклады смакую ў роце…

Кліч Тэўтону: – Не руш званы!

У Даяны зеніт вясны!

Мы агучым вышыні вежаў

пераспевамі нашых вершаў,

каб натхнённы сутвор належаў

для чароўных айчынных цвержаў!

 

* Альбоў – назва Львова ў фальклорных творах.

** Авелія – імя анёла: чароўная руплівая хітруня.

Avilija – партал пра культуру, кнігазнаўства і тэмы добрасуседства, дзе былі змешчаны Даянай пераклады маіх вершаў.

29.VI.2018 г.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Леанід Дайнека вачыма яго родных
Грамадства

Леанід Дайнека вачыма яго родных

30 студзеня 2020, 11:3214
Далучайцеся да нас