Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памёр драматург Аляксей Дудараў

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:26 Культура 284
Памёр драматург Аляксей Дудараў

27 лютага ў Менску пайшоў з жыцця беларускі сцэнарыст і драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, аўтар “Белых рос” і “Радавых” Аляксей Дудараў, паведамляе Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.

Творцу было 72 гады. Ён нарадзіўся ў вёсцы Кляны, што пад Дуброўнам, на самым усходзе Беларусі. Паходзіў ён з адной тых рэдкіх усходнебеларускіх сем’яў, у якіх у вайну выжылі і бацька, і маці. Праз бацьку-франтавіка і аднавяскоўцаў, ён увабраў у сябе ваенную тэматыку, і вайна стала моцнай тэмай Дударава-драматурга. Аўтар п’ес “Выбар” (пастаўлена ў 1979), “Парог” (пастаўлена ў 1981), “Апошні ўзлёт” (пастаўлена ў 1982), “Вечар” (пастаўлена ў 1983), “Радавыя” (пастаўлена ў 1984), “Злом” (пастаўлена ў 1988), “Вежа” (з У. Някляевым, пастаўлена ў 1990), “Князь Вітаўт” (1994), “Чорная панна Нясвіжа” (2000) і іншых. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя фільмы “Кола” (1977), “Дэбют” (1978), “Буслянё” (1980) і мастацкія – “Суседзі” (1979), “Купальская ноч” (1982), “Белыя росы” (1984), “Восеньскія сны” (1986) і іншыя.

У 1991-2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Мастацтва”. З 2003 па 2013 г. з’яўляўся мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас