Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень роднай мовы ў школах, гімназіях і ліцэях Лідчыны

Дзень роднай мовы ў школах, гімназіях і ліцэях Лідчыны

15 сакавіка 2023, 18:15 Мова 45
Дзень роднай мовы ў школах, гімназіях і ліцэях Лідчыны

Сёлета ў рамках 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі на Лідчыне пісалі чатыры віды дыктовак: Рэспубліканскую, Абласную, Купалаўскую і Лідскую.

Рэспубліканскую дыктоўку пісалі вучні старэйшых класаў 10-й школы і два чалавекі з СШ № 2 г. Бярозаўкі.

Абласную дыктоўку пісалі ўсе навучальныя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі Лідскага раёна.

У Абласной дыктоўцы ўзялі ўдзел 3524 чалавекі: вучні, бацькі і настаўнікі, з іх настаўнікаў -347 чалавек і бацькоў – 128 чалавек.

У рамках святкавання 700-годдзя г. Ліды, вучні школ Лідскага раёна прынялі ўдзел у напісанні традыцыйнай Лідскай дыктоўкі на беларускай мове. Дыктоўку пісалі 4343 чалавекі.

Купалаўскую дыктоўку пісаў Лідскі каледж.

У цэлым актыўнасць школ самая розная. Сёлета найбольшую актыўнасць і адказнаснасць прадэманстравала СШ № 12. Там дыктоўку пісаў 931 чалавек. СШ № 17 дала 747 удзельнікаў, СШ № 8 – 605 удзельнікаў.

Такім чынам агульная колькасць удзельнікаў 16-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі ў школах Лідчыны склала каля 8600 чалавек  (летась было 9145 чалавек).

Акрамя дыктовак, у школах ішлі Тыдні роднай мовы, самыя розныя мерапрыемствы.

У прыватнасці ў СШ № 14 праходзілі віктарыны, спаборніцтвы, падарожжы. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у турніры “Знаўцы роднай мовы”. Яны разгадвалі загадкі, метаграмы, крыжаванкі, рэбусы. Успаміналі прыказкі і прымаўкі, працавалі “Перакладчыкамі”.

У рамках Тыдня роднай мовы вучні СШ № 10 наведалі Лідскі гістарычна – мастацкі музей. З задавальненнем сямікласнікі ўдзельнічалі ў іншых мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы.

Такім чынам 16-я Агульнанацыянальная дыктоўка прайшла сёлета ў лідскіх школах на годным узроўні. Лідчына яшчэ раз выказала глыбокую пашану і павагу да роднай мовы.

Яраслаў Грынкевіч

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3418
Прэм'ера "Трэцяга вока"
Культура

Прэм'ера "Трэцяга вока"

5 мая 2022, 20:1915
„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен
Грамадства

„Белавія” адкрыла рэгулярныя рэйсы ў Мюнхен

17 ліпеня 2019, 22:3415
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4615
Далучайцеся да нас