Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Каб з кнігай сябраваць і родную мову вывучаць

Каб з кнігай сябраваць і родную мову вывучаць

7 сакавіка 2023, 14:34 літаратура, Мова 11
Каб з кнігай сябраваць і родную мову вывучаць

У 5-тай Менскай дзіцячай бібліятэцы 26 лютага ў рамках  сямейных нядзельных чытанняў адбылася сустрэча  юных чытачоў  і  іх бацькоў з беларускім пісьменнікам і паэтам, мовазнаўцам і перакладчыкам, лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры, лаўрэатам медаля  Ф. Скарыны, дзіцячым пісьменнікам Міхасём Паўлавічам Пазняковым.

Міхаіл Пазнякоў  з’яўляецца  аўтарам больш за 100 кніг прозы і паэзіі. Пасля заканчэння філфака БДУ ён настаўнічаў у Бярэзінскім раёне, працаваў у Інстытуце мовазнаўства НАН  Беларусі, быў дырэктарам Літаратурнага музея  М. Багдановіча ў 1981- 84 гадах, працаваў у рэдакцыях часопісаў  “Юнацтва”, “Вожык”, у газеце  “Літаратура і мастацтва”.  У 2016 годзе Міхась Пазнякоў атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Найлепшы твор дзіцячай літаратуры” за кнігу “Возера-дзіва”. Міхась Пазнякоў перакладаў на беларускую мову творы С. Лагерлёф, В. Скота, М. Сервантэса, творы В. Біянкі, Я. Пермяка, Г.Х. Андэрсена, братоў Грым і іншых аўтараў, казкі афганскіх і кітайскіх аўтараў. Міхась Пазнякоў удзельнічаў у распрацоўцы “Беларуска-рускага слоўніка”, у стварэнні “Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы” (1988). 

Міхаіл Паўлавіч распавёў сваім юным чытачам, што ён нарадзіўся ў вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў шматдетнай сям’і, дзе было 11 дзяцей. Яго мама была партызанскай сувязной, а бацька – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Тата прывіваў малому Міхасю любоў да прыроды, бо быў лесніком, працавітасці, руплівасці, вучыў дабрыні, справядлівасці і сумленнасці, наказваў слухаць душу дрэва і музыку лістоты. І сёння родная бацькоўская хата, знаёмыя з маленства мясціны, купанне ў рацэ даюць пісьменніку невычэрпную сілу і энергію.

Малы Міхась праходзіў заняткі ў вясковай школе, дзе адзін настаўнік пераходзіў з класа ў клас, навучаючы дзяцей рознага ўзросту. Хлопец старанна вучыўся і цікавіўся кнігамі з бібліятэкі.

Што неабходна чалавеку, каб дасягнуць добрых мэтаў у жыцці, падказаў пісьменнік сваім чытачам: старанна вучыцца, быць працавітым і цягавітым, сябраваць са спортам ( футбол, хакей, спартыўныя гульні вітаюцца!). Як добра жыць сярод людзей?

Калі за адзін дзень чалавек зробіць чатыры добрыя справы для сваіх мамы і таты, дзяцей і сяброў, то за год добрых спраў можа быць больш за 1000!- падказаў пісьменнік.

 Міхась Паўлавіч пабываў у розных краінах і на розных кантынентах, на Ціхім акіяне, у Егіпце і Турцыі. Яго кнігі перакладаюць на 38 моваў свету.

Дзеці пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка “Тры чарадзеі”, “Ехаў поўны воз дзівос”, ” Шые вожык кажушок”, “Дзівосны свет” і іншымі.

У Міхася Паўлавіча 13 унукаў, з якімі ён добра ладзіць і сябруе. Адна з яго ўнучак Паліна праілюстравала яго дзіцячую кнігу.

Пісьменнік правёў  падчас імпрэзы інтэрактыўную гульню і прапанаваў паўтарыць яго хуткамоўкі  і адгадаць загадкі.

“Грымнуў гром у гары,  хлынуў лівень на двары”.

 “Верталётам страказе капялюш камар вязе” .

А ну-ка, хто паўторыць?                

Дзеці ажывілся, рукі ўзняліся дагары! Тыя,  хто  паспяхова паўтарыў, –  атрымалі прызы і кніжкі з аўтографамі аўтара, а таксама добры настрой ад сустрэчы з роднай мовай.

На сустрэчы прысутнічала Таццяна Аляксееўна Швед – кіраўніца Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Менска, якая падзякавала найбольш папулярнаму дзіцячаму пісьменніку за супрацоўніцтва з бібліятэкамі і за сяброўства з чытачамі.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы! Хрыстос уваскрос!

7 красавіка 2021, 00:3517
Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд
літаратура

Рыцар Янка і каралеўна Мілана. Агонь і лёд

19 верасня 2023, 22:4116
Далучайцеся да нас