Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Аб доблесці, аб подзвігу, аб славе

Аб доблесці, аб подзвігу, аб славе

7 сакавіка 2023, 14:03 Грамадства 7
Аб доблесці, аб подзвігу, аб славе

Абарона свайго дома, сваёй Айчыны – найпершы абавязак, выкананне якога для кожнага чалавека – справа гонару. Менавіта таму, 23 лютага ўсё больш становіцца святам агульнанародным, днём усіх мужных, цвёрдых духам людзей. Любы беларус, які знаходзіцца на баявым пасту або займаецца мірнай справай, – перш-найперш абаронца сваёй Радзімы. І кожны сваёй працай уносіць уклад у павелічэнне багацця і славы нашай краіны.

Да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у філіяле “Лідская гарадская дзіцячая бібліятэка” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Крынічка” ДУА “Дзіцячы сад №18 г. Ліда” прайшла конкурсна-гульнявая гадзіна “Свята маленькіх абаронцаў”. Дзецям распавялі аб тым, хто такія абаронцы – гэта людзі, якія абараняюць свой народ, сваю краіну, сваю Айчыну, таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб ваенных прафесіях. Паўдзельнічалі ў конкурсах “Памочнікі”, “Паранены баец”, “Нашыя салдаты розумам багаты”, праявілі свае фізічныя здольнасці, даказалі, што яны ўмеюць дапамагаць па хаце, праявілі сваю кемлівасць, цягавітасць і знаходлівасць.

У Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшла ваенна-патрыятычная гульня “Будзем Радзіму любіць – будзем Радзіме служыць”. Была аформлена выстава “На варце Айчыны – нашы калегі”, на ёй былі прадстаўлены кнігі пра армію, дэмбельскія фотаальбомы, лісты, карта з месцамі службы. Прыгожае, дынамічнае слайд-шоў з вайсковымі фатаграфіямі ўдзельнікаў мерапрыемства дапамагло ўспомніць гады армейскай службы, усміхнуцца і нават праслязіцца. У праграме была вялікая колькасць конкурсаў, кожны ўдзельнік змог прадэманстраваць спрыт, знаходлівасць, падзяліцца ўспамінамі аб службе ў арміі або расказаць пра сваіх блізкіх, якія аддалі свой воінскі абавязак Радзіме. Не засталіся абдзеленымі ўвагай і афіцэрскія жонкі, якім давялося падзяліць са сваімі мужамі суровыя вайсковыя будні.

Супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 3” ладзілі гульнявую праграму “Любоў да Айчыны праз старонкі кніг”. Сустрэча пачалася з аповеду пра гісторыю ўзнікнення свята і агляду кніжнай выставы дадзенай тэматыкі. Затым ўдзелінікі мерапрыемства спаборнічалі ў конкурсах: “Воінскія званні”, “Сувязісты”, “Вялікія палкаводцы”, выяўляючы сваю кемлівасць, спрыт і эрудыцыю.

Разам з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сябрына” супрацоўнікі філіяла “Лідская гарадская бібліятэка №1” правялі кніжны калейдаскоп “Аб доблесці, аб подвігу, аб славе”. У самым пачатку мерапрыемства вядучая расказала, чаму менавіта 23 лютага мы віншуем усіх тых, хто абараняе спакой нашай краіны. Затым усе разам здзейснілі экскурс у гісторыю свята, успомнілі герояў нашай Айчыны. Дзеці прыпомнілі прыказкі і прымаўкі аб арміі, ахвотныя прачыталі вершы аб абаронцах Айчыны, праглядзелі відэахроніку аб сучаснай баявой тэхніцы, з задавальненнем удзельнічалі ў бліцвіктарыне “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць”.

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” прайшла гульня “Ганарыся, Айчына, слаўнымі сынамі”, у ходзе якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі пра выдатных ваяводаў, вялікія бітвы нашага народа за сваю краіну. Бібліятэкар пазнаёміла з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены кнігі аб патрыятызме нашага народа, сіле духу і вернасці воінскаму абавязку. Затым хлапчукі з задавальненнем і вялікім азартам прынялі ўдзел у розных конкурсах: чысцілі бульбу, адціскаліся, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, успаміналі ваенныя прафесіі, назвы галаўных убораў вайскоўцаў. Хлопцы праявілі кемлівасць, спрыт, эрудыцыю і знаходлівасць. У канцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што быць абаронцам Айчыны – важна і ганарова.

23 лютага ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у філіяле “Дзітвянская сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці “Ганаровае званне – салдат Беларусі”. Падчас мерапрыемства вучні ДУА  “Дзітвянская сярэдняя школа” разам з бібліятэкарам успомнілі гісторыі подзвігаў ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў мірныя гады жылі і працавалі на дзітвянскай зямлі. На прыкладзе лёсаў Калошка Л.Ф, Сяржантава А.І., Паўлюкевіча К.М. і іншых дзеці змаглі зразумець, што такое мужнасць, адвага, гонар і сапраўдная любоў да Радзімы.

Дзень 23 лютага ў Беларусі стаў сімвалам усенароднага прызнання ратнага подзвігу, абавязку, гонару і доблесці многіх пакаленняў абаронцаў Айчыны. Абарона Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе свяшчэнным абавязкам сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, сапраўдным гонарам народа.

Кацярына Сандакова,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы
Выданні

Творчая вечарына Міколы Канановіча ў роднай вёсцы

22 ліпеня 2019, 11:1321
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3418
Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”
Грамадства

Вернісаж выставы “Вечнасць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай”

26 кастрычніка 2018, 08:4517
Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Культура

Абраду „Ваджэнне Сулы” прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

11 красавіка 2019, 11:0517
Далучайцеся да нас