Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўкі ў Доміку Таўлая

Дыктоўкі ў Доміку Таўлая

1 сакавіка 2023, 20:41 Мова 35
Дыктоўкі ў Доміку Таўлая

Па традыцыі Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея прыняў удзел у падтрымцы роднай мовы, да якой заклікаў у свой час заходнебеларускі паэт Валянцін Таўлай, які жыў калісьці ў гэтым доме. Тут, у сценах Дома-музея, пастаянна гучыць родная беларуская мова. Само сабой напрошваецца, каб гэтую любоў да яе, яе гучанне перадалося ў сэрцы і іншым, хто сюды наведваецца.

Гэтым разам, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, 19 лютага адбылася 16-я Агульнанацыянальная беларуская дыктоўка. Як ніколі, у Доме паэта яна была арганізавана ў два этапы. Тэксты чытаў навуковы супрацоўнік музея Алесь Хітрун.

Спачатку на яе напісанне сабраліся дзеці вайны – прадстаўнікі ваенна-гістарычнай гасцёўні “Памяць за сабою пакліч”. Для іх быў выбраны тэкст “І гэты дзень настаў” пад аўтарствам І. Бельскага. Тэкст быў адпаведны: нагадаў пра баявыя дзеянні па вызваленні Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 8 ліпеня 1944 года.

У выніку І месца заняла куратар праекта – супрацоўнік музея Анастасія Каладзяжная, ІІ месца было падзелена паміж Букоўскай Таццянай і Малахавай Зінаідай, а ІІІ-ае – паміж Драздовай Таццянай і Сямёнавай Людмілай.

 

Падтрымаць родную мову сышліся і майстры прыгожага мастацкага слова – лідскія паэты, у якіх багата празаічных і вершаваных твораў не толькі пра горад, але і пра Лідскі замак. Як вядома, 2023 год для горада Ліда юбілейны, яму спаўняецца 700 год з дня заснавання, калі быў закладзены першы камень у падмурак велічнага Лідскага замка. Тэкст так і называўся “Лідскі замак”, кампіляваны Лідскай раённай бібліятэкай імя Янкі Купалы. Тэкст аказаўся даволі няпросты з вялікай колькасцю лічэбнікаў і словаў гістарычнай і геаграфічнай тэматыкі, але разам з тым і пазнавальны. Прысутныя не толькі пісалі фразу за фразай, але і задумваліся над самімі падзеямі, якія за тымі фразамі хаваліся, над веліччу нашай гісторыі.

Па выніках. І месца атрымалася ўзяць лідскаму краязнаўцу, галоўнаму рэдактару “Лідскага летапісца” Станіславу Судніку. ІІ месца раздзялілі паміж кіраўніком літаратурнага аб’яднання “Суквецце” пры “Лідскай газеце” Аляксандрам Мацулевічам і паэтэсай Вольгай Ашмяна-Бічэль. ІІІ месца атрымала прыхільнік мастацкага слова Бічэль Дар’я, а таксама лідскія паэты Уладзімір Васько, Белагаловая Станіслава, Якубчык Канстанцін.

А асноўны здабытак – далучанасць да вялікай справы падтрымкі роднай мовы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец
Культура

"ВЕРАСЕНЬ" выйшаў на Замкавы гасцінец

13 чэрвеня 2026, 17:0720
Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый
Грамадства

Тракельскі санктуарый наведаў новапрызначаны Апостальскі нунцый

26 ліпеня 2025, 09:4016
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3715
Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык
Гісторыя і краязнаўства

Мой зямляк кампазітар Антон Валынчык

2 жніўня 2026, 10:0715
Далучайцеся да нас