Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў з друку гарадзенскі “Новы замак”

Выйшаў з друку гарадзенскі “Новы замак”

17 лютага 2023, 13:39 Выданні 41
Выйшаў з друку гарадзенскі “Новы замак”

У Гародні свет пабачыў літаратурны альманах “Новы замак” за 2022 год. На 292 старонках выдання апублікавана шмат разнастайных і цікавых твораў пісьменнікаў з розных рэгіёнаў Гарадзеншчыны. “Новы замак” адкрываецца вершамі старэйшай паэткі Прынёманскага краю Дануты Бічэль:

Думкі птахаў не развейваюцца ў дыме…

Душам сняцца сны аб Радзіме.

Паэтычны раздзел парадуе чытачоў таксама вершамі Івана Будніка, Рычарда Бялячыца, Уладзіміра Васько, Міколы Канановіча, Альжбеты Кеда, Мечыслава Курыловіча, Алы Нікіфорскай, Аліны Паўлоўскай, Віктара Сазонава, Янкі Трацяка, Алеся Гомана.

У раздзеле прозы з добрымі творамі выступаюць у “Новым замку” празаікі Таццяна Валенцік, Віктар Варанец, Уладзімір Васько, Міхась Зізюк, Віктар Сазонаў, Галіна Самойла і Янка Трацяк.

Вельмі цікавым атрымаўся раздзел “Дакументальная проза”. Валянцін Дубатоўка публікуе артыкул “Слядамі “камандзіра”, у якім ён даследуе дзейнасць савецкіх партызанаў падчас Другой сусветнай вайны. Альжбета Кеда апісвае ў артыкуле род Кедаў, а Леанід Лаўрэш даследуе маёнтак Вялікае Мажэйкава.   

У раздзеле “Даследзіны” Лявон Карповіч знаёміць чытачоў са Святым Губертам і аленем святога Губерта ў філатэліі, а Сяргей Чыгрын – з беларускай Беласточчынай ў жыцці і творчасці Алега Лойкі. Янка Трацяк напісаў пра Станкевічаў з Вурлянятаў. Шмат старонак у “Новым замку” адведзена памяці Аляксея Пяткевіча, Ігара Жука, Юркі Голуба і Анатоля Валюка.  

Публікуе гарадзенскі штогоднік сатыру і гумар, навіны кнігарні, хроніку і іншыя матэрыялы.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5920
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3216
Далучайцеся да нас