Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мерапрыемствы, якія спланаваны ў рамках святкавання 700-годдзя Ліды

Мерапрыемствы, якія спланаваны ў рамках святкавання 700-годдзя Ліды

17 лютага 2023, 13:36 Грамадства 31
Мерапрыемствы, якія спланаваны ў рамках святкавання 700-годдзя Ліды

Асноўныя мерапрыемствы святкавання юбілею Ліды пройдуць 1-3 верасня, але аргкамітэт ужо актыўна фармуе павестку: пытанні забеспячэння бяспекі, арганізацыі размяшчэння гасцей, фармавання функцыянальных зон на вуліцах.

 

Што вядома на гэты момант?

 

1 верасня: Лідскі малочна-кансервавы камбінат і Лідахлебапрадукт арганізуюць гастра-фэст.

У Дзень ведаў – свята для ўсёй сям’і.

 

 2 верасня: увага будзе прыкавана да асноўных канцэртных лакацый. Іх дзве: Дажыначная плошча і тэрыторыя каля Лідскага замка. Будуць і іншыя музычныя сцэны, але паменш, напрыклад, у двары замка.

 

2 верасня: частка вуліцы Ленінскай – ад Дома гандлю да лазні – зойме выстава-кірмаш прамысловых прадпрыемстваў. Працягам экспазіцыі стануць рамесныя рады, якія расцягнуцца да помніка Гедыміну.

 Далей да замка – фуд-зоны.

 2 верасня: па традыцыі ў замку і вакол яго адбудзецца шэраг культурна-забаўляльных і анімацыйных мерапрыемстваў, дыскатэка “Залатое рэтра: дыска-700”.

Рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”.

 

2 верасня: часткай імпрэзы 700-годдзя Ліды стане фэст “LIDBEER”. Фармат “open air” з фудкортамі застанецца, але саму канцэпцыю фэсту “Лідскае піва” змяняе: замест аднаго галаканцэрту – некалькі тэматычных лакацый, дзе ў якасці падарунку гораду выступы артыстаў, хутчэй за ўсё, будуць бясплатнымі. Задуманы неспадзеўкі, якія пакуль арганізатары не раскрываюць. 

 3 верасня плануецца забег здароўя.

 

8 верасня – міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гістарычна-культурная спадчына Лідчыны”.

І паколькі святкаванне 700-годдзя Ліды – мерапрыемства абласнога маштабу, мяркуецца ўдзел дыпламатычных прадстаўнікоў розных краін, гасцей з Менска і Гародні, гарадоў-пабрацімаў, шматлікіх сяброў.

Тэкст: Па матэрыялах Лідскага райвыканкама.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0017
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Алег Трусаў успамінае Анатоля Грыцкевіча ў артыкуле "Вучоны-энцыклапедыст"
Грамадства

Алег Трусаў успамінае Анатоля Грыцкевіча ў артыкуле "Вучоны-энцыклапедыст"

31 студзеня 2019, 21:3715
Далучайцеся да нас